Секта і сектанты: як не трапіць у сеці?
Актыўная цікавасць да нетрадыцыйнага рэлігійнага руху ў апошнія гады не назіраецца, аднак знаходзяцца людзі, якія паддаюцца ўплыву так званых «навамодных» рэлігійных рухаў, арганізатары якіх абяцаюць вырашыць усе праблемы. Секты прадстаўляюць сур’ёзную пагрозу для грамадства ў цэлым і для чалавека асобна. Расказваем, чаму.
Нядаўна завершана расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да кіраўнікоў міжнароднай секты, якая прыпынена супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі.
Экстрэмісцкае фарміраванне называлася «Руская праваслаўная царква – Царская Імперыя». Адэпты секты прапаведавалі стварэнне так званай дзяржавы «Трыадзіная Русь». Заманьвалі людзей у закінутыя вёскі ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях і сялілі ў лядашчыя дамы. Пры гэтым пад кантролем арганізатараў людзі адмаўляліся ад сацыяльных даброт, даку
ментаў, медыцынскай дапамогі, абрывалі сувязі са знешнім светам, у тым ліку з роднымі. Уваходным білетам у “свет” служылі ахвяраванні: грошы, каштоўныя рэчы і нерухомасць.
У выніку расследавання ўстаноўлена, што членаў секты прымушалі даваць прысягу неіснуючаму імператару, адмаўляць дзеючыя дзяржаўны лад, заканадаўчую, судовую і выканаўчую ўлады. Кіраваў сектай так званы “мітрапаліт”. Пад яго кантролем запісваліся лжывыя малітвы, рыхтаваліся публікацыі для экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў. Мэта ў арганізатараў секты была радыкальная: распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасцей, нянавісці да хрысціянскіх каштоўнасцей, а таксама выданне і распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У рамках расследавання крымінальнай справы пяці арганізатарам экстрэмісцкага фарміравання (усе яны заключаны пад варту) прад’яўлены абвінавачванні. Кіраўнік беларускай ячэйкі міжнароднай секты, які хаваецца за межамі Беларусі, аб’яўлены ў вышук.
За стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і яго кіраўніцтва пагражае абмежаванне волі да пяці гадоў або пазбаўленне волі ад трох да сямі гадоў са штрафам ці без яго. За распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці пагражае пазбаўленне волі ад 5 да 12 гадоў.
Як дарослым і падлеткам пазбегнуць дэструктыўнага ўплыву прадстаўнікоў рэлігійных сектаў?
«Павінна насцярожыць, калі чалавек запэўнівае вас, што ў прапануемай групе знойдзеце тое, што да гэтага часу марна шукалі, але пры гэтым забараняецца звяртацца да афіцыйных крыніц інфармацыі, у тым ліку да рэлігійных аб’яднанняў, – кажа першы намеснік начальніка РАУС Вячаслаў Воранаў. – Яны ведаюць дакладна, што чалавеку не хапае і пры першай сустрэчы адкрыюць новы погляд на многія рэчы.
Не кантактуйце з людзьмі, якія гавораць:
– У групы ёсць настаўнік, медыум, кіраўнік або гуру.
– Вучэнне групы лічыцца праўдзівым, а ўсе астатнія – падманлівым, уключаючы навуку, мысленне, розум.
– Свет каціцца да катастрофы, і толькі група ведае, як ўратаваць яго.
– Група – гэта эліта. Астатняя частка чалавецтва хворая і згубіла сябе. Ты павінен стаць членам групы.
– У большасці выпадкаў у секту вярбуюць праз сацыяльныя сеткі. Вядомы выпадкі, калі туды траплялі людзі з крызісных цэнтраў, дзіцячых дамоў, дамоў састарэлых».
Наступствы вярбоўкі:
Чалавек не разумее, што стаў марыянеткай, што ім кіруюць Сваё асабістае “я” адыходзіць на другі план, існуе толькі калектыўнае “мы”.
Парады ад супрацоўнікаў РАУС
Вельмі важна быць уважлівымі да сваіх родных і блізкіх. Калі з’яўляюцца нестандартныя паводзіны або яны хочуць жыць ізалявана, трэба біць трывогу. Магчыма, родныя не змогуць самастойна абараніцца ад небяспечных фарміраванняў. Ім патрэбна дапамога. Супрацоўнікі РАУС заўсёды гатовы гэта зрабіць – звяртайцеся да ўчастковых інспектараў ці па тэлефоне 102.
Ларыса КІСЯЛЁВА.

