«Башнёвская уха» — гастрономический бренд Светлосельского сельсовета Шумилинского района

Главное Край шумілінскі Культура Мир увлечений Спорт, туризм

«БАШНЁЎСКАЯ ЮШКА» – ГАСТРАНАМІЧНЫ БРЭНД СВЕТЛАСЕЛЬСКАГА СЕЛЬСАВЕТА

У аграгарадку Башні прайшло цёплае, душэўнае і па‑сапраўднаму смачнае свята, якое арганізавалі работнікі мясцовых клуба і бібліятэкі.

На свята сабраліся жыхары аграгарадка і госці, каб разам згадаць вясковыя традыцыі, сустрэцца з сябрамі і добра правесці час.  Ну, і зразумела, згатаваць смачную юшку ці пачаставацца ёй ад гасцінных вяскоўцаў.

За званне лепшых майстроў па прыгатаванні юшкі змагаліся пяць каманд. Самай смачнай журы прызнала юшку з чатырох сартоў рыбы маладзёжнай каманды аграгарадка Башні ў складзе Мікіты Кавалёва, Арцёма Аксюты, Ягора Бяззубенкі.

Таксама частавалі юшкай мясцовыя жыхары Сяргей і Марына Аляксеенкі, Анатоль і Ала Сафончыкі, Валянціна і Віктар Скірманы, Аляксандр Пашкевіч.

Пакуль гатавалася юшка, госці і ўдзельнікі свята фатаграфаваліся каля прыгожай фотазоны. Усіх прысутных творчымі нумарамі радавалі артысты раённага цэнтра культуры і ўдзельнікі ўзорнага калектыву «Прэм’ера» на чале з рэжысёрам Людмілай Арэхавай.

У свяце, якое аб’яднала мясцовых жыхароў і дачнікаў, дарослых і дзяцей, бралі ўдзел загадчык сектара культуры райвыканкама Ірына Ласянкова, старшыня Светласельскага сельсавета Валерый Шчамялёў, былы кіраўнік мясцовага сельгаспрадпрыемства ветэран працы Леанід Пагарэльскі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *