Областной семинар по охране труда в системе ЖКХ прошёл на базе Шумилинского района

Безопасность В области Новости Экономика

Дзень аховы працы ў сферы ЖКГ

Абласны выязны семінар-вучоба кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый ЖКГ вобласці прайшоў на базе прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага і Шумілінскага раёнаў.

У Шумілінскім раёне прадэманстравалі адпрацоўку дзеянняў персаналу прыспрацоўванні аўтаматычнай сістэмы пажарнай сігналізацыі і паведамлення пра пажар “Маланка”. Згодна з вучэбнай задачай, у пакоі на трэцім паверсе інтэрната адбыўся пажар, у пакоі застаўся чалавек. Персанал гасцініцы і інтэрната паведаміў у аддзел па надзвычайных сітуацыях аб здарэнні, апавясціў жыхароў пра здарэнне і правёў іх эвакуацыю.

Ужо праз дзве хвіліны пасля паведамлення прыбыў дзяжурны нарад РАНС і прыступіў да ліквідацыі пажару. Ратавальнікі хутка надзелі спецадзенне, маскі, раскруцілі пажарныя рукавы. Разведка правяла абследаванне будынка. Даклады аператыўна паступалі камандаванню. Адзін з аўтамабіляў стаў на пазіцыю і высунуў лесвіцу да акна пакоя, адкуль ішоў дым. Ратавальнік падняўся на трэці паверх і пачаў тушыць пажар, аказаў дапамогу пацярпеламу. Хутка ратавальнікі вынеслі на насілках пацярпелага і перадалі медыкам “хуткай дапамогі”, якая пад’ехала да месца здарэння. Ліквідацыя ачагу ўмоўнага ўзгарання была праведзена аператыўна.

Наступны эпізод дзеянняў для ўдзельнікаў семінара прадэманстравалі работнікі філіяла “Полацкводаканал”. Яна паказалі магчымасці па ліквідацыі забівання ў каналізацыі з дапамогай камбінаванай машыны МАЗ‑6312КО‑5000. Але ў першую чаргу дэманстравалі парадак дзеянняў кіраўніка і работнікаў згодна з патрабаваннямі аховы працы: інструктаж, допуск, агляд і агароджванне месца работы, выкарыстанне спецадзення,

інструментаў і іншае.

У абодвух выпадках вядучыя каментавалі дзеянні, за якімі назіралі ўдзельнікі семінара.

Пасля завяршэння практычных дэманстрацый у раённым цэнтры культуры адбылося пленарнае пасяджэнне, на якім былі разгледжаны тэарэтычныя пытанні аховы працы і падведзены вынікі.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *