Праздничный фоторепортаж. Сентябрь. Цветы. Улыбки. Первый звонок

Главное Образование Общество

 

Адзвінела лета – вучні селі за парты. Ва  ўсіх школах раёна прайшлі ўрачыстасці з нагоды Дня ведаў.

Урачыста і прыгожа прайшоў Дзень ведаў у самай вялікай навучальнай установе раёна – СШ №1 г. п. Шуміліна. Было мноства кветак, усмешак, шчырых пажаданняў. У сваю дружную сям’ю школа прыняла 77 першакласнікаў

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

«Няхай для першакласнікаў сённяшні дзень будзе самым запамінальным і святочным. Выпускнікам жадаю падцягнуць веды і дастойна здаць экзамены, настаўнікам – плёну ў рабоце, – адзначыў у віншавальная прамове Мікалай Аляксеевіч. – Усе навучальныя ўстановы гатовы да вучэбнага працэсу, на іх падрыхтоўку затрачана больш за 350 тысяч рублёў».

Ад раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Мікалай Будневіч уручыў падарункі дзецям, якія на летніх канікулах працавалі ў розных прадпрыемствах.

З добрымі і шчырымі словамі пажаданняў поспехаў, здароўя, добрай вучобы і плённай работы звярнуўся да прысутных Міхаіл Вішнявецкі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *