Збіраць партфелі да школы дзецям з мнагадзетных і малазабяспечаных сямей дапамагалі са сродкаў мясцовага бюджэту, Фонду сацыяльнай абароны, а таксама грамадскія арганізацыі, райвыканкам, раённы Савет дэпутатаў, прадстаўнікі калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, шчырыя людзі Шуміліншчыны.
Хто дапамагаў збіраць школьныя партфелі?
Кожны год са сродкаў мясцовага бюджэту перад новым навучальным годам аказваецца матэрыяльная дапамога мнагадзетным сем’ям. Сёлета ў рамках праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2021-2025 гады» аказана дапамога 235 сем’ям (выхоўваюць 513 дзяцей) на суму 75062,16 рубля, падлічыла дырэктар ТЦСАН Таццяна Донюш.
Акрамя гэтага, з Фонду сацыяльнай абароны аказана дапамога 35 сем’ям з дзецьмі-інвалідамі і 3 сем’ям з бацькамі-інвалідамі.
«Дапамогу па месцы работы за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый атрымалі 24 малазабяспечаныя сям’і, дзе выхоўваецца 26 дзяцей, а таксама 50 мнагадзетных сем’яў, дзе пражываюць 127 дзетак, – удакладніла Таццяна Аляксандраўна. – Таксама некаторым сем’ям была аказана матэрыяльная дапамога па месцы работы бацькоў за сродкі наймальніка».
15 мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям, у якіх выхоўваюцца 36 дзяцей, аказалі дапамогу грамадскія аб’яднанні – раённыя арганізацыі ГА «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын», раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь». 42 хлопчыкам і дзяўчынкам з 23 сямей дапамаглі падрыхтавацца да школы жыхары раёна з добрымі сэрцамі.
Ларыса ЗАЙЦАВА

