В районе ещё два комбайнёра – Кирилл Колдунов и Андрей Коваленко – намолотили тысячу тонн зерна

Главное Дажынкі Новости Сельское хозяйство

Ёсць яшчэ два тысячнікі па намалоце збожжа!

Раніца 8 верасня пачалася з прыемнай навіны – у раёне з’явіліся яшчэ два тысячнікі па намалоце збожжа. Да кагорты лідараў жніва дадаліся Андрэй Каваленка з ААТ «Ляжні» і Кірыл Калдуноў з СУП «Лаўжанскае».

Андрэй Каваленка – адзін з вопытных механізатараў раёна. На жніўных палетках ён працуе 34 гады. А тысячнікам сёлета стаў у другі раз. Кажа, што сёлетняе жніво за ўвесь стаж работы было самым складаным. «Але ж душу перапаўняе задавальненне, што змаглі, справіліся, дамалацілі,  – усміхаецца Андрэй. – У гаспадарцы засталіся толькі невялікія ўчасткі, куды не даехалі падчас дажджоў».

Вельмі прыемна, што ў перадавіках не толькі сталыя і вопытныя, але і маладыя – камбайнер Кірыл Калдуноў намалаціў тысячу тон зерня першы раз у жыцці. «У пачатку ўборачнай жніво тармазіла неспрыяльнае падвор’е, а ў канцы жніўня-верасня, калі выдаліся спякотныя дні, намалочваў да 50 тон за дзень, – расказаў Кірыл. – Адчуваю радасць і задавальненне ад працоўнай перамогі».

Лідараў жніва павіншавала старшыня райкама прафсаюза Вольга Пусянкова. Яна ўручыла дыпломы і падарункі, падзякавала за работу, пажадала далейшых працоўных перамог.

У раёне цяпер ужо чацвёра камбайнераў-тысячнікаў!

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *