Модернизация ферм: плюсы и минусы практики

Сельское хозяйство Экономика

Молочный блок на ферме Боёвка

Душавыя ёсць. Але яны для маржоў
На ферме Баёўка УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” сёння і ўспамінаць не хочуць, як працавалі год таму, да рэканструкцыі фермы, як уручную цягалі вёдры з малаком.
Зараз, пасля рэканструкцыі, жывёлаводы аджылі. На ферму закупілі новы малакаправод з аўтаматычнай прамыўкай, зрабілі рамонт у малочным блоку, паставілі новы пяцітонны халадзільнік. “Новае абсталяванне дазволіла скараціць колькасць ручной працы, – кажа загадчык фермы А. А. Масько. – Раней тут працавалі пяць даярак, а цяпер спраўляюцца ўдзвюх, трэцяя – падменная”.
Па надоях ферма плюсе ў параўнанні з мінулым годам, хаця шэсць кілаграмаў на карову – гэта мала. “Зараз каровы ідуць у запуск, – спраўдваюцца даяркі. – У студзені-лютым пойдуць ацёлы, тады і малако ўверх пойдзе”.
Падчас нашага прыходу ў пакоі адпачынку закіпаў чайнік, праз некалькі хвілін сюды зайшлі даяркі, заварылі каву, пагаманілі пра жыццё-быццё. А заадно пахваліліся сваім пакоем адпачынку. Сцены і столь у ім нядаўна пафарбавалі, стала яшчэ ўтульней.
У гэтым годзе на ферме ўстанавілі  душавую кабіну, воданагравальнік “Арыстон”.  “Але ж я туды мыцца не пайду! – заявіла адна з даярак.  – Баюся замерзнуць”. Сапраўды, пакой, дзе ўстаноўлена душавая кабіна, не абаграваецца. Сюды б батарэі ўстанавіць ці хаця б печку зрабіць. А так мыцца зімой наўрад ці хто рызыкне. І гэта праблема, на жаль, практычна на ўсіх фермах раёна, дзе сёлета ўстанавілі душавыя кабіны.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №98 ад 11.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *