В Шумилинском районе активно идёт уборка зерновых на приусадебных участках

Общество Сельское хозяйство

224 участкі абмалочаныя

Жніво на прыватных участках жыхароў раёна працягваецца.  На раніцу 11 верасня з 294 участкаў было абмалочана 224 на плошчы 56,5 га.

На Мікалаеўшчыне справіліся з прыватным жнівом на 100% – абмалочана 59 участкаў (працавалі механізатары СФГ «Раднік» і КУСГП «Ульскі»). Фінішавала ўборка і на Каўлякоўшчыне.

На Обальшчыне вясковыя агароды, якія знаходзяцца на тэрыторыі КУСГП «Ульскі», абмалочаны ўсе, на 9 засталося даехаць механізатарам СУП «Лаўжанскае».

На Дабейшчыне поўнасцю справіліся з участкамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі ААТ «Ляжні». Механізатары ААТ «Прыазёрны мір» абмалацілі 31 участак, засталіся два ў Гародне, на днях і яны будуць абмалочаны.

У Лаўжанскім сельсавеце з участкамі, якія размешчаны на тэрыторыі УП «Шумілінскі райаграсэрвіс», справіліся поўнасцю, механізатары СУП «Лаўжанскае» на тэрыторыі сваіх падкантрольных населеных пунктаў з 32 участкаў абмалацілі 26.

У Мішневіцкім сельсавеце з 12 участкаў абмалочаны пакуль чатыры, у Светласельскім (тэрыторыя «АграБаравінкі») – з 20 пяць участкаў. Да канца тыдня абяцалі прыступіць да абмалоту на тэрыторыі Сіроцінскага сельсавета.

Прыватнае жніво знаходзіцца на кантролі раённай улады. Пастаўлена задача на наступным тыдні абмалаціць усе зерневыя на агародах вяскоўцаў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *