На парадку дня – ворыва і сяўба

У сельгасарганізацыях раёна ідзе ворыва пад сяўбу азімых зерневых, расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу Раман Прасветаў. На раніцу 11 верасня ў раёне ўзарана 2300 гектараў (28,8% да патрэбнага).
У лідарах – СФГ «Раднік», дзе справіліся з 50,3% да патрэбнага. Вышэй сярэднераённага паказчыка вынікі работы ў ААТ «Ляжні» (32,5%). Паралельна з ворывам вядзецца сяўба азімых зерневых культур – пшаніцы і ячменю. На днях прыступяць да сяўбы жыта і трыцікале. Агульны план, даведзены сельгаспрадпрыемствам, складае 6400 гектараў, пакуль засеяна 655 га. Лідзіруюць ААТ «Ляжні» і ААТ «АграБаравінка» (засеяна 155 і 120 гектараў адпаведна).
Людміла ЗУЙКОВА
