Шумилинская ЦРБ получила подарок от «Беларусбанка» — новый медицинский автомобиль

Главное Здоровье Новости

«Даступная  меддапамога з  Беларусбанкам»

Шумілінская ЦРБ атрымала ў падарунак новы медыцынскі аўтамабіль. Гэта стала магчымым дзякуючы рэалізацыі сацыяльна значнага праекта «Даступная меддапамога з Беларусбанкам».

Урачыстая цырымонія прайшла ў панядзелак, 15 верасня, у галаўным офісе ААТ «ААБ Беларусбанк» з удзелам прадстаўнікоў улады, бізнесу і медыцыны і была прымеркавана да Дня народнага адзінства.

Старшыня праўлення Беларусбанка намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Віктар Ананіч падчас перадачы ключоў адзначыў:– Прайшло 9 месяцаў з моманту падпісання Пагаднення паміж Міністэрствам аховы здароўя і Беларусбанкам, які даў старт новаму дабрачыннаму сацыяльнаму праекту. Дзякуючы неабыякавасці ўсіх зацікаўленых бакоў сёння мы перадаём ключы ад 12 медыцынскіх аўтамабіляў: па два ў кожную вобласць.

Ключы ад новага аўтамабіля, вырабленага на сучасным заводзе «МАЗ-Купава», атрымала і галоўны ўрач Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Лінкевіч. Аўтамабіль атрымала таксама і Верхнядзвінская ЦРБ.

Той факт, што мерапрыемства прайшло напярэдадні Дня народнага адзінства – далёка не супадзенне. «Дзень народнага адзінства – не проста словы. Наша сённяшняе мерапрыемства паказвае: калі мы аб’ядноўваем намаганні – Беларусбанк, Міністэрства аховы здароўя, вытворцы дадзенай тэхнікі –

аператыўна можна вырашыць любую задачу. А яшчэ выканаць адзін з важных пасылаў Кіраўніка дзяржавы: зрабіць медыцынскую дапамогу даступнай і якаснай», – дадаў сенатар.

Галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана Лінкевіч расказала, што новы медыцынскі аўтамабіль адправіцца ў Обальскую амбулаторыю ўрача агульнай практыкі. Транспарт на гэтым участку вельмі дарэчы і будзе дапамагаць медыкам хутчэй прыходзіць на дапамогу пацыентам.

Да слова. Гэта восьмы па ліку сацыяльны праект Беларусбанка. У дачыненні да сферы аховы здароўя – другі (працуе таксама праект «Вектар дабрыні»). За некалькі год Беларусбанк перадаў у дапамогу медработнікам для якаснага і своечасовага абслугоўвання насельніцтва 28 медыцынскіх аўтамабіляў. Некалькі з іх – рэанімабілі, якія дазваляюць аказваць хуткую дапамогу прама на хаду.

Алена КАРПУШЭНКА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *