Поздравления, награды, концерт — как шумилинские лесоводы отметили профессиональный праздник

Новости Общество

Дзякуй за клопат пра лес

З нагоды Дня работнікаў лесу ў раённым цэнтры культуры прайшлі ўрачыстасці.

Са святам калектыў Шумілінскага лясгаса павіншаваў кіраўнік прадпрыемства Віталь Судакоў. На ўрачыстасцях былі ўзнагароджаны:

Юрый Васільевіч ЛУК’ЯНАЎ, машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта «Дрэтунскі» – Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь;

Юрый Эдуардавіч СІПКО, вальшчык лесу Обальскага доследна-вытворчага лясніцтва – Падзякай Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь;

Васіль Эдуардавіч ЮРЧАНКА, майстар лесу Обальскага доследна-вытворчага лясніцтва – нагрудным знакам «20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь»;

Наталля Іванаўна ПЯТРОВА, бухгалтар вытворчага дрэваапрацоўчага цэха «Паўночны» – Ганаровай граматай Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання (ДВЛГА);

Андрэй Рыгоравіч ЛАБОЎКІН, машыніст тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесанарыхтоўчага пункта «Шумілінскі» – Граматай Віцебскага ДВЛГА;

Дзяніс Іванавіч КОЦІКАЎ, вадзіцель аўтамабіля па вывазцы лесу лесанарыхтоўчага пункта «Шумілінскі» – Падзякай генеральнага дырэктара Віцебскага ДВЛГА;

Дзмітрый Уладзіміравіч МІХАЙЛАЎ, станочнік вытворчага дрэваапрацоўчага цэха «Паўночны» – Падзякай генеральнага дырэктара Віцебскага ДВЛГА;

Андрэй Віктаравіч ШЭДЗЬКО, вальшчык лесу Мікалаеўскага лясніцтва – Падзякай генеральнага дырэктара Віцебскага ДВЛГА.

Узнагароды лепшым работнікам уручылі першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Пушноў і дырэктар лясгаса Віталь Судакоў. У гэты дзень была адкрыта і Дошка гонару прадпрыемства.

Яркі падарунак у выглядзе канцэрта зрабілі артысты РЦК.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *