В «Ловжанском» закладывают урожай 2026 года

Главное Дажынкі Сельское хозяйство

Сеюць пшаніцу за Цаўямі

Работу па падрыхтоўцы глебы і сяўбе азімых зерневых арганізаваць у комплексе і без прастояў стараецца кіраўніцтва СУП «Лаўжанскае».

Як атрымліваецца вырашаць пастаўленую кіраўніцтвам раёна задачу, мы паглядзелі, накіраваўшыся на лаўжанскія палеткі.

На мінулым тыдні мы пабывалі на палетках за вёскай Цаўі, дзе поўным ходам ішлі работы. На «Кіраўцы» рыхтаваў глебу да сяўбы Андрэй Ціханенка. «Да трактара прычэплены так званы дыскапак, які прызначаны для восеньскай апрацоўкі палеткаў пасля ўборкі кукурузы, – патлумачыў механізатар. – Дыскапак узрыхляе глебу на глыбіню 15-16 сантыметраў. Ну, а выраўноўваць яе, разбіваць камы трэба ўжо дыскатарам».

Удалечыні поля заўважаем яшчэ два трактары: адзін – з сеялкай, другі – з дыскамі. Падыходзім бліжэй і чакаем, пакуль пад’едзе тэхніка. Першым спыняецца Аляксандр Драгун на МТЗ-3522. У мінулыя гады ён працаваў з плугамі, вазіў кармы, сёлета яму ўпершыню даверылі пасяўны агрэгат. «Нічога складанага! – упэўнена кажа механізатар. – У кабіне стаіць камп’ютар, якія рэгулюе норму высеву. Што тычыцца азімай пшаніцы, якую засяваем зараз, – 250 кілаграмаў на адзін гектар. З насеннем праблем няма, яго своечасова падвозіць Міхаіл Толсцікаў. На гэтым полі тэхніка ідзе добра, паспяваю засяваць за дзень да трыццаці гектараў. Дагэтуль сеяў азімыя зерневыя каля вёскі Гаравыя, за Мікіціхай».’

Пакуль размаўляем, пад’язджае Аляксандр Галуза на «Кіраўцы» з дыскамі. Механізатар усё жыццё працуе ў сельскай гаспадарцы і ведае ўсе тонкасці і нюансы падрыхтоўкі глебы да сяўбы.

На раніцу 29 верасня ў СУП «Лаўжанскае» было засеяна 496 гектараў палеткаў азімых зерневы (37,3% да патрэбнага).

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *