Возраст творчеству не помеха, считают участники кружка ТЦСОН из агрогородка Мишневичи

Мир увлечений Общество

Узрост творчасці не перашкода

Чатыры гады таму спецыялісты ТЦСАН прапанавалі людзям “залатога” ўзросту ў аграгарадку Мішневічы выязны гурток. Ахвочыя праявіць сябе ў творчасці знайшліся. Так з’явіўся гурток «Мы ўсё ўмеем».

Гурток наведваюць пераважна былыя настаўнікі. Па роду сваёй прафесіі яны прывыклі быць актыўнымі, пастаянна нечаму вучыцца. Да таго ж ніякія сацыяльныя сеткі не заменяць жывыя шчырыя зносіны. Жанчыны тут навучыліся вязаць кручком, асвоілі саломапля ценне, вышыўку атласнымі стужкамі, робяць розныя падзелкі з фаамірану, эзалону, бісеру.

«Работа з падзелкамі так захапляе, што хочацца працаваць яшчэ і яшчэ, – падзялілася Людміла Жукава. – Працягваем працаваць і дома. Помню, не адразу атрымліваўся чарот з саломы, дык звярталася вечарам да калег, пакуль не навучылася дасканала».

Зараз жанчыны вырабляюць кампазіцыі з ружамі з бісеру, а таксама каралі з гарбузовых семак – рыхтуюцца да выставы з нагоды Дня пажылых людзей, якая будзе ладзіцца ў раённым цэнтры культуры. Кіраўнік гуртка Марына Валчэцкая дапамагала жанчынам, падказвала ідэі.

«Наша Марына Мікалаеўна – майстар на ўсе рукі, уважлівая і шчырая, – кажа Валянціна Курчанава. – Яна прывозіць нам матэрыялы для падзелак і крэатыўныя ідэі. Гурток для нас, які праводзіцца кожны тыдзень – як адпачынак ад бытавых праблем. Свае работы дорым родным і сябрам. Напрыклад, мае падзелкі нядаўна паехалі да сваякоў у Арол».

За заняткамі і размовамі пра вясковыя справы, сакрэты агародніцтва і кулінарыі дзве гадзіны пралятаюць незаўважна.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *