В Шумилинском районе продолжаются мероприятия призыва на срочную военную службу

Общество

Прызыўнікі праходзяць медагляд

У раёне працягваюцца мерапрыемствы прызыву. Прызыўнікі праходзяць медыцынскі агляд. Прайшло адно пасяджэнне прызыўной камісіі.

– Мерапрыемствы прызыву ідуць па плане, – расказала начальнік адасобленай групы умілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Наталля Банцэр. – Плануецца, што падчас восеньскага прызыву на тэрміновую вайсковую службу пойдуць каля 30 шумілінцаў. Большасць з тых, хто атрымлівае адтэрміноўку, пра цягвае навучанне ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах.

Падчас праходжання медкамісіі сустрэліся з прызыўнікамі Станіславам Шэдзько і Цімафеем Паўлоўскім. Станіслаў працуе механізатарам у СФГ «Раднік», Цімафей – ветурачом у агракамбінаце «Ждановічы». Цімафей, як малады спецыяліст сельскай гаспадаркі, можа праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў рэзерве, але ён напісаў заяву, у якой папрасіў накіраваць яго на звычайную вайсковую службу.

На пасяджэнні прызыўной камісіі, якое прайшло 1 кастрычніка, былі прыняты рашэнні аб прызыве на тэрміновую вайсковую службу і накіраванні ў пэўныя вайсковыя часці. Так, напрыклад, шумілінец Кірыл Галуза будзе служыць у 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску. «Я па накіраванні адасобленай групы скончыў бясплатныя вадзіцельскія курсы ў віцебскім ДТСААФ, – расказаў хлопец. – І цяпер буду вадзіцелем у 103-й брыгадзе. Дарэчы, ёсць планы пасля тэрміновай службы застацца па кантракце».

На камісіі 18 прызыўнікоў даведаліся пра месцы нясення службы.  Наступнае пасяджэнне прызыўной камісіі пройдзе 8 кастрычніка.

Усяго мерапрыемствы прызыву закрануць каля 100 хлопцаў ва ўзросце ад 18 да 27 год.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *