Дети Шумилинщины собираются на благотворительные ёлки

Образование Общество

У рамках акцыі “Нашы дзеці”
Па ўсёй рэспубліцы праходзіць дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. У гэтай акцыі прымуць удзел і дзеці з нашага раёна.
У прыватнасці, 27 снежня рэспубліканскую навагоднюю ёлку, якая пройдзе ў Палацы Рэспублікі,   наведаюць актывістка дзіцячага піянерскага руху і пераможца раённых алімпіяд васьмікласніца Слабадской школы Марыя Пятрова, выдатнік вучобы і актывіст СШ №1 шасцікласнік Леў Фёдараў, пераможца  шматлікіх дзіцячых творчых конкурсаў сямікласнік Мікіціхінскай СШ Арцём Чэрнік.
27 снежня адбудзецца раённая дабрачынная ёлка.  На яе запрошаны дзеці са шматдзетных, апякунскіх і няпоўных сем’яў, дзеці-інваліды, дзеці-сіроты. “Усяго закуплена 325 салодкіх падарункаў амаль на 13 мільёнаў рублёў за грошы з раённага бюджэту, – расказала рэдакцыі вядучы спецыяліст аддзела адукацыі Д. І. Кахтэнка. – Прычым, атрымаюць падарункі не толькі тыя дзеці, што прыйдуць на ранішнік у Дом культуры, але і  выхаванцы Шумілінскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, і тыя, хто знаходзіцца на стацыянарным лячэнні ў дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы”.
28 снежня абласную ёлку, якая адбудзецца ў ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск”, наведае дэлегацыя дзяцей са школ раёна ў складзе  25 чалавек. Гэта пераможцы розных алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў,   актывісты і выдатнікі, дзеці з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №100 ад 18.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *