«Учитель вчера, сегодня, завтра» – под таким названием по случаю Дня учителя в СШ № 1 г. п. Шумилина прошла диалоговая площадка.

Новости Образование Общество

У мерапрыемстве бралі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.

– Настаўнік – адна з самых адказных і высакародных прафесій. Навучыць, перадаць веды дзецям даходліва – усё гэта на плячах настаўніка, – адзначыў Мікалай Будневіч. – Дзякуй вам за вашу ўвагу, цярпенне і працу!

Галоўнымі героямі дыялогавай пляцоўкі сталі ветэраны педагагічнай працы (Аляксандр і Зінаіда Зазыба, Іна Пруднікава, Аляксандр і Ніна Штокіны, Людміла Рашэтнікава), маладыя спецыялісты ўстаноў адукацыі, вучні педкласаў СШ № 1 г. п. Шуміліна на чале з дырэктарам школы Вольгай Далецкай.

Якім павінен быць сучасны педагог, што патрэбна, каб настаўніку быць паспяховым – гутарка ішла і пра прафесійныя аспекты, і пра сакрэты сямейнага шчасця. Асабліва карыснымі былі мудрыя парады ветэранаў педагагічнай працы сённяшнім настаўнікам.


З нагоды прафесійнага свята граматы лепшым педагогам уручылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая і старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Раманенка.


Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за эфектыўную працу па арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў атрымала Наталля Галавачова, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Мікіціхінскай СШ,
Ганаровую грамату Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў за якаснае кіраўніцтва адукацыйным працэсам, актыўную жыццёвую пазіцыю – Валянціна Скірман, дырэктар Башнёўскай БШ,


Ганаровую грамату Шумілінскага райвыканкама за высокія дасягненні ў працы з высокаматываванымі вучнямі, актыўную грамадзянскую пазіцыю – Наталля Інц, настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. п.Шуміліна,
Ганаровую грамату Шумілінскага райвыканкама за выніковую працу з калектывам па стварэнні ўмоў для рэалізацыі творчых здольнасцей выхаванцаў – Наталля Несцерава, намеснік загадчыка Шумілінскага дзіцячага сада № 4,
Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення атрымалі Таццяна Лузгіна, настаўнік пачатковых класаў Обальскай СШ, Надзея Бабаева, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Мішневіцкай БШ, Надзея Каротчанка, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета.


Шэраг педагогаў былі ўзнагароджаны граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама і раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.


Святочную атмасферу дапоўнілі яркія дзіцячыя канцэртныя нумары.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *