На Обольском участке ПУ «Витебскторф» расширяют производство

Новости Экономика

Прэс дробнай фасоўкі ўстановяць у Обалі

На вытворчасці па здабычы і перапрацоўцы торфу г. п. Обаль ВУ «Віцебскторф» УП «Віцебскаблгаз» ідзе мадэрнізацыя.

У памяшканні, дзе зараз вядзецца рамонт, раней уручную перамешвалі даламітавую муку і мінеральныя ўгнаенні з грунтамі. А калі некалькі гадоў таму было ўстаноўлена стужкавае аўтаматызаванае абсталяванне, памяшканне стала незапатрабаваным. Каб яно не пуставала, вырашылі пашырыць вытворчасць – устанавіць, прэс дробнай фасоўкі. Абсталяванне закуплена. «Плануем выпускаць грунты на пяць, дзесяць, дваццаць і пяцьдзясят пяць літраў чатырох серый – універсальныя, для кветак, сада і агарода, – расказаў намеснік дырэктара прадпрыемства Міхаіл Азямблоўскі. – Як толькі абсталяванне будзе запушчана, у Обалі стануць вырабляць грунты для розных культур – перцаў, памідораў, хвойных дрэў і кустоў, архідэй, дурніц і іншых культур. Не адмовімся і ад традыцыйнай вытворчасці – паралельна будзем выпускаць вялікія бігболі».

За работай мы заспелі рабочых ТАА «Кронас» г. Віцебска. Брыгадзір Віталь Харытовіч расказаў, што ўжо зацэментавалі падлогу, зрабілі шырокі дзвярны праём, каб зручна было праязджаць на пагрузчыку, давялі да ладу сцены, займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Наперадзе – устаноўка новага абсталявання. Прэс дробнай фасоўкі абяцаюць запусціць да канца года.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *