На старце – «Вясёлая сямейка»
Добрай традыцыяй у Тыдзень бацькоўскай любові стала правядзенне спартландыі «Вясёлая сямейка», ініцыятарамі і арганізатарамі якой выступаюць райкам ГА БРСМ, камісія па справах непаўналетніх райвыканкама, сацыяльна-педагагічны цэнтр і фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.
– Атрымайце задавальненне ад сённяшняга вечара, – адзначыла на адкрыцці намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Юлія Уласевіч, якая ўзначальвала журы. – Няхай ў вашых сем’ях заўсёды будзе ўзаемаразуменне і ўзаемападтрымка.
Забаўляльныя спартыўныя этапы не толькі вялі сем’і да перамогі, а і сталі добрай нагодай падтрымаць адзін аднаго і проста пасмяяцца. Лепшай па выніках усіх конкурсаў і этапаў стала сям’я Ткач (на здымку), якая абараняла гонар 1 «Г» класа СШ№ 1 г. п. Шуміліна. Усе сем’і атрымалі падарункі ад арганізатараў спартландыі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО



