Районная премия имени Героя Социалистического Труда С. Т. Пальвинской вручена многодетной матери Наталье Васёха

Главное Новости Общество

Шчасце ў дзецях, сям’і, рабоце

14 кастрычніка – Дзень маці – па традыцыі стаў зыходнай кропкай Тыдня бацькоўскай любові. У гэты дзень у цэнтры культуры адбыўся тэатралізаваны канцэрт  «Анёлы – захавальнікі сямейнага ачага».

У фае гасцей сустракалі выстава лялек ад майстроў Дома рамёстваў, кніжная інсталяцыя ад цэнтральнай бібліятэкі, выязная пошта ад участка паштовай Шуміліна, маляўнічая фотазона. У зале быў аншлаг, канцэртная праграма напоўнена сямейнымі нумарамі.

Многія артысты спецыяльна для гэтага вечара падрыхтавалі творчыя нумары і выходзілі на сцэну са сваімі дзецьмі, мамамі, бабулямі і бацькамі. Музычна-танцавальныя падарункі шумілінскаму гледачу паднеслі госці «Полацкгазу».

Урачысты пачатак святу паклала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. У гэты дзень з асаблівым цяплом ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў Ірына Іванаўна выказала словы ўдзячнасці ўсім мамам раёна, адзначыўшы, што для кожнага чалавека маці з’яўляецца прыкладам цярпення і дабрыні, і што няма на свеце нічога бескарыслівей мацярынскай любові.

У працяг выдатных слоў Ірына Іванаўна ўручыла Дыплом лаўрэата раённай прэміі імя Героя Сацыялістычнай Працы С. Т. Пальвінскай. Сёлета гэтай узнагароды за ўмацаванне сям’і, выхаванне дзяцей і ўдзел у грамадскім ыцці ўдастоена медыцынская сястра кабінета прафілактыкі паліклінікі Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Васёха.

Амаль 20 гадоў Наталля Васільеўна працуе ў Шумілінскай ЦРБ. За гэты час зарэкамендавала сябе граматным і кваліфікаваным спецыялістам, які своечасова і адказна выконвае службовыя абавязкі, даводзіць любую пачатую справу да канца, пастаянна павышае свае прафесійныя веды, выдатна спраўляецца з вялікім аб’ёмам работы. За перыяд сваёй дзейнасці Наталля Васёха ўнесла значны ўклад у арганізацыю сістэмы аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву раёна.

Для самой Наталлі стаць уладальніцай раённай прэміі было прыемнай нечаканасцю. Жанчына сціпла прызналася, што такой узнагароды вартыя многія, хто нараджае і выхоўвае дзяцей, сумяшчаючы гэта з прафесіяй. А вось тры дачкі Наталлі былі вельмі рады за маму і разам з ёй прыйшлі падзяліць гэты хвалюючы, але яркі момант жыцця. Старэйшай дачцэ Таццяне 16 гадоў, Яўгеніі – 15, а малодшай Аляўціне – 14 гадоў. «Хочацца ім удзяляць больш часу, пагаварыць, дапамагчы парадай. Як і ўсе людзі на зямлі я мару, каб мае родныя былі здаровыя. Яны – самае дарагое, што ў мяне ёсць», – падзялілася мнагадзетная мама. Сваёй лепшай рысай у рабоце жанчына лічыць цярпенне. А радкі знакамітай песні «Надзея – мой компас зямны, а ўдача – узнагарода за смеласць, а песні даволі адной, каб толькі пра дом у ёй спявалася», – сваім дэвізам па жыцці.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *