Работники Шумилинского ДРСУ №204 ведут подготовку к зиме

Новости Экономика

Рыхтуюць дарогі  да зімы

Зараз работнікі ДРБУ-204 праводзяць рамонтнае прафіляванне дарог, якое ў народзе называюць грэйдзіраваннем.

Нядаўна сталі сведкамі, як вялося рамонтнае прафіляванне на аўтадарозе Шуміліна‑Башні‑Цербяшова. Калі вясной дарожнікі робяць ухіл да абочын (каб сцякала вада), то восенню – да сярэдзіны дарогі дзеля бяспекі транспартных сродкаў падчас галалёдзіцы.

«На прадпрыемстве ёсць два грэйдары, работы вядуцца кожны дзень, – расказаў начальнік ДРБУ-204 Уладзімір Раманаў. – Ужо зрабілі прафіляванне аўтадарог Бешанковічы-Крывое Сяло-Улазавічы, Башні-Язвіна, Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні, Шуміліна-Башні-Цербяшова. На чарзе – дарога на Шашы і Роўнае. Будзем працаваць да таго часу, пакуль не ўстановяцца пастаянныя маразы. Мяркуем прагрэйдзіраваць усе 300 кіламетраў гравійных дарог, якія знаходзяцца на нашым балансе».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *