Как в Шумилинском районе реализуется программа «Чистая вода»

Здоровые города и посёлки Общество Экономика

39 станцый абезжалезвання – за пяць год

Фото носит иллюстративный характер

 Як у раёне рэалізуецца падпраграма «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады

Генеральны дырэктар УП «Віцебскаблводаканал» Аляксей Хвалько правёў асабісты прыём грамадзян у Шуміліне. Па пытанні водазабеспячэння на прыём звярнулася жыхарка райцэнтра.  Пасля вывучэння праблемы заяўніцы быў дадзены станоўчы адказ, у бліжэйшы час праблема будзе вырашана.

Адказваючы на пытанні карэспандэнта газеты, кіраўнік «Віцебскаблводаканала» расказаў, што зараз сельгасарганізацыі збіраюць дакументы для перадачы аб’ектаў водазабеспячэння на баланс прадпрыемства ў вёсках Зямцы, Сіроціна, Залужжа, Дубраўскае, Мазекі, Вялікія Ляжні і Мясаедава.

– Рэалізуючы падпраграму «Чыстая вада» на тэрыторыі Шумілінскага раёна, наша прадпрыемства за пяцігодку ўвяло ў строй 39 станцый абезжалезвання, з іх у 11 вёсках водаачышчальнае абсталяванне ўстаноўлена сёлета. За 2021-2024 гады заменена каля 26,5 км сетак  водазабеспячэння і 0,9 км сетак водаадвядзення, за 9 месяцаў бягучага года – 20,8 км водаправодных сетак.  На сённяшні дзень забяспечанасць вадой пітной якасці па раёне складае 99,9%. Да паказчыка ў 100% засталося забяспечыць 3 вёскі: да канца года плануецца ўсталяваць водаачышчальнае абсталявання ў Заручэўі (Яцукі) і Мясаедаве, перападключыць вёску Маркава да водаправода аграгарадка Амбросавічы, дзе вада мае нарматыўную якасць, – расказаў Аляксей Хвалько. – На наступную пяцігодку у якасці першачарговай задачы мы ставім замену зношаных водаправодных сетак у населеных пунктах.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

ФАКТ
На балансе філіяла «Полацкводаканал» УП “Віцебскаблводаканал” на тэрыторыі Шумілінскага раёна знаходзяцца:
59 артэзіянскіх свідравін;
15 воданапорных вежаў;
39 станцый абезжалезвання і водаачышчальных установак;
208 км водаправодных сетак, з іх 33 км – са звышнарматыўным тэрмінам эксплуатацыі;
277 водаразборных калонак;
45 км каналізацыйных сетак, з іх 11 км – са звышнарматыўным тэрмінам эксплуатацыі;
14 каналізацыйна‑помпавых станцый.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *