356 детей отдохнут в школьных и спортивных лагерях на осенних каникулах

Здоровые города и посёлки Новости Образование Общество

У лагерах адпачнуць  356 дзяцей

З 27 кастрычніка ў школьнікаў пачынаюцца асеннія канікулы, якія прадоўжацца тыдзень. Ва ўсіх 9 школах раёна будуць працаваць школьныя лагеры, у іх адпачнуць 286 дзяцей.

«Самы вялікі лагер будзе ў СШ № 1 г. п. Шуміліна, тут адпачне 90 дзяцей, – расказала метадыст раённага вучэбна‑метадычнага кабінета Вераніка Полацкая. – Дзяцей чакаюць разнастайныя мерапрыемствы, экскурсіі, гурткі, спаборніцтвы і, зразумела, паўнавартаснае трохразовае харчаванне. Кошт пуцёўкі для бацькоў – 7 рублёў».

Як расказаў галоўны спецыяліст райвыканкама Дзяніс Пячко, будуць працаваць і два спартыўныя лагеры – «Старт» і «Алімпіец». 55 навучэнцаў Шумілінскай СДЮШАР будуць адпачываць у спартыўных лагерах «Старт» у Шуміліне і Обалі, 15 юных біятланістаў – у лагеры «Алімпіец» Віцебскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў па зімніх відах спорту.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *