На кантролі – выкананне даручэння Прэзідэнта

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава 5 лістапада наведала з рабочай паездкай Шумілінскі раён.
Напярэдадні ў Савеце Рэспублікі адбылося першае пасяджэнне рабочай групы пад кіраўніцтвам Старшынь палат Парламента Наталлі Качанавай і Ігара Сергяенкі, якая будзе ажыццяўляць маніторынг і садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму развіццю Віцебскай вобласці і штоквартальна дакладваць Прэзідэнту аб выніках праверкі і ўносіць прапановы па паляпшэнні сітуацыі ў рэгіёне.
На Шуміліншчыне Наталля Качанава наведала машынны двор, малочнатаварныя фермы Цаўі і Рашэтнікі сельскагаспадарчага прадпрыемства “Лаўжанскае”, дзе азнаёмілася з матэрыяльна-тэхнічнай базай гаспадаркі, умовамі працы работнікаў сельгасарганізацыі, утрыманнем жывёлы і доглядам за ёй.
У канцы дня Наталля Качанава правяла ў полацку нараду па пытаннях дзейнасці сельгаспрадпрыемтсваў і развіцці Шумілінскага раёна.
Рабочая паездка старшыні Савета Рэспублікі па Віцебскай вобласці працягваецца.
