В районе проходят отчёты депутатов перед избирателями

Власть

Гатовы выслухаць і дапамагчы

 У раёне актыўна праходзяць справаздачы дэпутатаў перад выбаршчыкамі.

Дэпутат Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў па Кастрычніцкай  Выбарчай акрузе № 10 Аксана Талстая выступіла са справаздачай  аб сваёй дэпутацкай дзейнасці перад калектывам Шумілінскага раённага Дома рамёстваў. У сваім выступленні яна расказала аб рабоце раённага Савета дэпутатаў, адзначыла ключавыя дасягненні і ініцыятывы,  накіраваныя на паляпшэнне жыцця жыхароў раёна.

Па завяршэнні справаздачы Аксана Генадзьеўна правяла прыём грамадзян, падчас якога жыхары змаглі задаць свае пытанні і агучыць праблемы.

Адным з пытанняў стала прапанова ўстанавіць кантэйнеры для збору цвёрдых камунальных адходаў каля дома № 10 па вуліцы 40 год Кастрычніка.

Таксама паступілі пытанні аб перспектывах укладкі тратуара з другога боку дарогі па вуліцы 40 год Кастрычніка і аб разглядзе магчымасці ўладкавання дарожак для праходу ад новага дома № 9 па завулку Угнявенка да іншых дамоў.

Дэпутат райсавета выказала гатоўнасць разгледзець усе прапановы і заўвагі, якія паступілі.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *