Витебское областное отделение Союза писателей Беларуси в эти дни отмечает своё 20-летие

Культура Общество

Члены Витебского отделения Союза писателей Беларуси на «Витебском листопаде». Фото из открытых источников

Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» — адна з рэгіянальных арганізацый Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», якая з’яўляецца пераемніцай Саюза пісьменнікаў БССР, створанага ў 1934 годзе, які ўзноўлены ў сапраўднай назве з адпаведным Статутам, значком, Палажэннем аб прыёме і іншымі нарматыўнымі дакументамі ў лістападзе 2005 года.

Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» створана ў снежні 2005 года. Наша пісьменніцкая арганізацыя з’яўляецца абласным аддзяленнем рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», кіраўніцтва якога знаходзіцца ў г.Мінску па вул.Фрунзе, д. 5, гэты будынак шырока вядомы пад назвай «Дом літаратараў».

Вышэйшым органам ГА «СПБ» з’яўляецца з’езд. Ён праводзіцца адзін раз за пяць гадоў. У перыяд паміж з’ездамі ГА «СПБ» узначальваюць Праўленне і Прэзідыум, у склад якіх уваходзіць старшыня Віцебскага АА ГА «СПБ» Т.І.Гусачэнка (літаратурнае імя Тамара Краснова-Гусачэнка), а Праўленне і Прэзідыум у сваю чаргу ўзначальвае абраны на з’ездзе старшыня ГА «СПБ» тэрмінам на пяць гадоў (у адпаведнасці са Статутам).

Т. И. Гусаченко

Віцебскае абласное аддзяленне ГА «СПБ» таксама ў адпаведнасці са Статутам узначальвае старшыня аддзялення, абраны на 5 гадоў. Перавыбранне на чарговы тэрмін адбываецца на агульным гадавым справаздачна-выбарным сходзе 1 раз на пяць гадоў. Колькасць тэрмінаў Статутам не абмежавана. У перыяд адсутнасці (водпуск, хвароба і г.д.) старшыня можа дэлегаваць свае абавязкі намесніку, калі ён ёсць, або любому члену Савета і галоўнаму спецыялісту аддзялення.

Мэты і задачы грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і ўсіх яе членаў: захаванне, прапаганда і памнажэнне літаратурных традыцый, помнікаў Айчыннай літаратуры, стварэнне новых літаратурных твораў, якія адлюстроўваюць рэальнае жыццё грамадства, нясуць пазітыўную высокамаральную задачу па выхаванню патрыятызму і любові да Айчыны, роднай зямлі, працы, захаванню міру на зямлі.

У дзень стварэння Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» 11.12.2005 года старшынёй аднагалосна была абрана Тамара Іванаўна Гусачэнка (Тамара Краснова-Гусачэнка), вядомы паэт, на сёння аўтар 30 кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі, драматургіі і твораў, поўны кавалер Дзяржаўных узнагарод імя Францыска Скарыны (ордэн і медаль), Лаўрэат Першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі, Залаты медалі «Цютчаў», шматразовы Лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій, аўтар Гімна горада Віцебска, «Чалавек года Віцебшчыны-2012», і « 2019», у 2020 годзе — пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Вялікай Перамозе — 75 гадоў», у 2023 годзе — уладальнік Гран-пры Рэспубліканскага конкурсу «Кніга мне-кніга ўва мне» за лепшы твор для дзяцей.

На дзень стварэння арганізацыі ў аддзяленні было 11 сябраў ГА «СПБ».

Літаратурныя традыцыі сапраўды чароўнай зямлі Віцебшчыны неймаверна багатыя. Менавіта Віцебская зямля дала свету шырока вядомыя імёны Еўфрасінні Полацкай, Сімяона Полацкага, Францыска Скарыны, узрасціла такіх яркіх таленавітых пісьменнікаў, як Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Петрусь Броўка, Міхась Лынькоў, Еўдакія Лось і інш.

На дадзены момант у вобласці працуюць над стварэннем новых твораў і папулярызацыяй Айчыннай літаратуры 44 пісьменнікі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *