Что делают по подпрограмме «Доступная среда» в Шумилинском районе

Здоровые города и посёлки Общество

Адкідны пандус, санвузел з поручнямі – такая дапамога вельмі дарэчы

Откидной пандус в одном из многоэтажных домов в аг. Слобода.

 У краіне, у тым ліку і ў нашым раёне, многае робіцца для таго, каб зрабіць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі асяроддзе даступным. На гэта накіравана і падпраграма «Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» Дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона» на 2021-2025 гады.

Сёлета элементамі даступнага асяроддзя абсталяваны дзве ўстановы адукацыі. Так, у дзіцячым садзе № 1 г. п. Шуміліна ўстаноўлены стацыянарны пандус з поручнямі, зроблены рамонт санітарна-гігіенічнага памяшкання, выкананы работы па абсталяванні поручняў у санвузле. У дзіцячым садзе № 3 г. п. Шуміліна набыты два моўныя інфарматары з дыстанцыйным кіраваннем, а таксама тактыльная таблічка са шрыфтам Брайля, кропка выкліку і бесправадны званок. Завершаны бягучы рамонт санвузла з устаноўкай поручняў для людзей з інваліднасцю.

Было запланавана стварэнне даступнага асяроддзя на двух аб’ектах жыллёвага фонду, і яны выкананы, расказала спецыяліст па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Таццяна Шаціла. Так, у доме № 20 па вул. Кароткіна ў райцэнтры ў другім пад’ездзе зрабілі пандус і поручні на ганку. У аграгарадку Слабада ў шматпавярховым доме № 36 па вул. Прыазёрнай устанавілі адкідны металічны пандус на лесвічным маршы першага паверха і пандус з поручнямі на ганку. Усяго ў раёне ў шматпавярховых дамах усталявана 8 адкідных пандусаў.

 «Да нас у гэтым годзе прыязджалі работнікі ТЦСАН і прапанавалі ўстанавіць адкідны пандус у пад’ездзе, – расказаў Уладзімір Пятровіч Медзікаў з аграгарадка Слабада. – Нам такая дапамога была дарэчы, бо жонка Надзея Мікалаеўна мае першую групу інваліднасці па агульным захворванні. Цяпер дзецям стала намнога лягчэй вывозіць яе на калясцы на прагулку на вуліцу. І мы ўдзячны дзяржаве за такі клопат аб людзях з абмежаванымі магчымасцямі».

Па падпраграме «Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» сёлета было асвоена 13169 рублёў, падлічылі работнікі цэнтра. Сродкі выдзелены з раённага бюджэту.

 

НА  МОВЕ  ЛІЧБАЎ

У нашым раёне пражываюць 1016 інвалідаў (174 – І групы, 372 – ІІ, 395 – ІІІ), паведамілі спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Мужчын-інвалідаў – 507 (69 – І групы, 170 – ІІ, 216 – ІІІ).

Жанчын-інвалідаў – 509 (105 – І групы, 202 – ІІ, 179 – ІІІ).

Інвалідаў з дзяцінства да 18 гадоў налічваецца 75 (у 23 з іх страта здароўя першай ступені, у 27 – другой, у 18 – трэцяй, у 7 – чацвёртай).

107 жыхароў раёна працаздольнага ўзросту маюць інваліднасць першай і другой груп.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *