Депутаты Шумилинского районного Совета депутатов избрали нового председателя Совета

Актуалии Власть Главное Край шумілінскі Новости Общество Официально

Сёння, 10 снежня, на пазачарговай 19-й сесіі Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання абраны новы старшыня раённага дэпутацкага корпуса. Ім стаў Руслан Матвейчук, які дагэтуль працаваў начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. Пасада была вакантнай у сувязі з прызначэннем былога кіраўніка раённага дэпутацкага корпуса Мікалая Будневіча на пасаду старшыні райвыканкама.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Cавета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Будневіч, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі раённых службаў, старшыні сельскіх Саветаў.

Дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Маладзёжнай выбарчай акрузе №8 Святлана Іванова, дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея, прапанавала кандыдатуру дэпутата па Юбілейнай выбарчай акрузе №7 Руслана Матвейчука, адрасаваўшы яму шмат станоўчых характарыстык. Яе падтрымала дэпутат па Башнёўскай выбарчай акрузе №24 Алена Карпушэнка, галоўны рэдактар газеты «Герой працы».

Шляхам тайнага галасавання старшынёй Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў быў абраны дэпутат райсавета Руслан Матвейчук.

Дзмітрый Дзямідаў павіншаваў Руслана Матвейчука з новай пасадай, пажадаў плёну ў рабоце, працаваць на карысць людзей, раёна і краіны. Да віншаванняў далучыўся і кіраўнік раёна Мікалай Будневіч.

У сваю чаргу Р. А. Матвейчук падзякаваў усім за аказаны яму высокі давер і паабяцаў працаваць сумленна, старанна і самааддана, прыносіць карысць малой радзімы.

Даведка ГП

Матвейчук Руслан Алегавіч 1983 года нараджэння, нарадзіўся ў г. п. Шуміліна. Мае  вышэйшую адукацыю. У 2012 годзе закончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія (інфармацыйнае забеспячэнне)», у 2025 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія».

 З 2003 да 2017 года Р. А. Матвейчук працаваў выкладчыкам па класу духавых і ўдарных інструментаў Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў, з 2017 да 2022 года – дырэктарам Шумілінскай ДШМ.

 З лістапада 2022 года і да абрання на пасаду старшыні Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў Руслан Алегавіч працаваў начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

Жанаты. Выхоўвае чацвярых дзяцей.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *