Колядки в районной организации «БелТИЗ»

Общество

Святкі-калядкі не толькі даніна мінуламу, але і шчасліваму будучаму
Ад Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння – час святак, час вяселля і добрых пажаданняў.
Не пажадалі застацца ў баку ад калядных забаў і члены раённай грамадскай арганізацыі “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку”. Аб гэтым  расказала рэдакцыі старшыня праўлення раённай арганізацыі “БелТІЗ” і арганізатар мерапрыемства Галіна Фёдараўна Маркава.
Члены суполкі сабраліся ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, каб акунуцца ў атмасферу святак, разам парадавацца радаснай падзеі – Нараджэнню Хрыстову. Весяліліся, частавалі адзін аднаго блінамі і пірагамі, жадалі дабрабыту і здароўя.
Потым разыгрывалі сцэнкі, загадвалі загадкі,спявалі частушкі і калядкі, забаўляліся гульнямі. А Ніна Рыгораўна Сіпко і Зоя Аляксандраўна Кіслова чыталі свае вершы.
Усё гэта стварыла непаўторную атмасферу святочнага вяселля. Гэтай радасцю Ражаства члены раённай грамадскай арганізацыі “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” хочуць падзяліцца з чытачамі газеты “Герой працы” і пажадаць усім здароўя, шчасця і багацця ў хаце.
Падрыхтавала Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №4 ад 15.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *