Шумилинская «Вежа» представит свою продукцию в столице на выставке в Совете Республики

#НАШЕ ЛУЧШЕЕ #НАША ЛЕПШАЕ Новости Экономика

Натуральны смак «ВЕЖЫ» – на выставе ў Мінску

Дырэктар прадпрыемства Святлана Мікалайчык і намеснік Таццяна Мончык прэзентуюць фірменную прадукцыю

17 снежня ў Мінску адбудзецца чарговая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. У рамках сесіі будзе працаваць выстава сацыяльнаэканамічнага патэнцыялу Віцебскай вобласці. На прэзентацыі прадпрыемстваў таваравытворцаў харчовай прамысловасці Віцебшчыны Шумілінскі раён прадставіць таварыства з абмежаванай адказнасцю «ВЕЖА».

Дырэктар прадпрыемства Святлана Мікалайчык і намеснік Таццяна Мончык асабіста правядуць прэзентацыю фірменнай прадукцыі. Галоўным экспанатам стане натуральны безалкагольны напой «Шыпучка» са смакамі «маліна-бузіна» і «клубніцы». Таксама ўвазе ўдзельнікаў сесіі будзе прадстаўлены напой «Пузіроўка» з адмысловымі навагоднімі густамі «журавіны», «яблык-вінаград-апельсін» і «маліна-яблык». Гэты напой «ВЕЖА» вырабляе толькі на экспарт, для буйной расійскай сеткі «ВкусВилл». Магчыма, пры значным попыце з боку беларускага спажыўца ў перспектыве ён з’явіцца і на нашым рынку.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *