Доска почёта Шумилинского района. Игорь Лапоухов — с электричеством на «ты».

Общество Экономика

Прафесіяналізм  – найлепшы  праваднік

Ёсць людзі, чыю працу мы бачым кожны дзень – будаўнікі, прадаўцы, настаўнікі. А ёсць тыя, каго мы заўважаем, калі нешта раптоўна спыняецца ці псуецца.

Мы прызвычаіліся да даброт нашага часу, і тую ж электрычнасць у дамах успрымаем, як абсалютна звычайную і штодзённую. А за гэтай звычайнасцю і штодзённасцю стаіць вытворча-тэхнічная група Раёна электрычных сетак, якая забяспечвае стабільную работу энергасістэмы. Узначальвае яе Ігар ЛАПАВУХАЎ. Па выніках работы за мінулы год яго прозвішча занесена на раённую дошку гонару.

Ігар Аляксандравіч Лапавухаў – чалавек, які з электрычнасцю на «ты». Закончыў універсітэт, адзінаццаць год працаваў спачатку электраманцёрам, а затым інжынерам па эксплуатацыі і рамонце абсталявання – падымаўся на слупы, правяраў лініі і падстанцыі, шукаў паломкі. Цяпер у яго іншыя абавязкі, і вельмі важныя. Ён і тры яго падначаленыя – гэта, вобразна кажучы, мозг электрычнай сістэмы раёна. Усе новыя лінія, кожны новы дом, кожная новая ўстаноўка – усё праходзіць праз іх рукі. Яны разлічваюць, як лепш пракласці кабель, якое паставіць абсталяванне, каб усё працавала доўга і надзейна. Яны не толькі складаюць планы, але і кантралююць, каб тыя, хто будзе гэтыя планы выконваць, зрабілі ўсё, як след.

Напэўна, невыпадкова Ігар Лапавухаў дзень нараджэння адзначае менавіта ў сваё прафесійнае свята. Лёс, напэўна, сам распарадзіўся за яго.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *