Новыми видами колбас к Новому году радует покупателей ООО «Витконпродукт»

#НАШЕ ЛУЧШЕЕ #НАША ЛЕПШАЕ Новости Экономика

Новыя гатункі каўбас – да Новага года

На ўчастку сыравэнджаных каўбас ТАА «Вітконпрадукт» у Шуміліне ў пераднавагоднія дні вельмі напружана.  Трэба задаволіць попыт пакупнікоў усіх гандлёвых сетак краіны, каб на навагоднім стале ў кожнай сям’і была і сыравэнджаная каўбаса.

Шумілінскія вытворцы радуюць пакупнікоў некалькімі новымі відамі сыравэнджаных каўбас, расказаў галоўны тэхнолаг Дзмітрый Сафончык. «Сантарыні з грэцкім арэхам» мае насычаны смак дзякуючы натуральнаму арэху, спецыям і доўгаму працэсу вялення. Каўбаса «Княжыца» адрозніваецца пяшчотнай тэкстурай, «П’емонтэ» – са смакам труфеля і вострымі ноткамі часнаку. «Ядлоўцавая» мае лёгкі смаліста-хвойны прысмак (у каўбасу дадаюцца ягады ядлоўцу). А вось каўбаса «Царская з настойкай» атрымалася вельмі святочнай, бо ў яе дабавілі настойку «Белавежскую», ад чаго мае яна пікантны смак разнатраўя.

Па падліках тэхнолагаў, за снежань на ўчастку выраблена каля трох тон «Сантарыні з грэцкім арэхам», «Княжыцы», «П’емонтэ», «Царскай з настойкай», «Ядлоўцавай». Прадаюцца яны ў 88 фірменных магазінах «Мясная лаўка». Усе гэтыя каўбасы прэміум-класа, і для іх вырабу выкарыстоўваюцца спецыі айчыннай вытворчасці. Каўбасы выспяваюць і сушацца адначасова, тэмпература ў камерах рэгулюецца строга па тэхналогіі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *