Навагодні візіт да асаблівай сям’і
Перад Новым годам прадстаўнікі раённай улады наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу, каб асабіста павіншаваць дзяцей і мацівыхавальніка Ірыну Загвоздаву са святамі.
У цёплай атмасферы старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч паразмаўляў з дзецьмі, пажадаў, каб здзейсніліся ўсе іх мары. Ад імя раённай улады ўручыў дзіцячаму дому сямейнага тыпу новы пыласос.
«Падтрымка сем’яў і дзяцей з’яўляецца адным з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы, – падкрэсліў Мікалай Аляксеевіч. – Наша сустрэча праходзіць у рамках традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», мэта якой – зрабіць свята для кожнага дзіцяці.
Да віншаванняў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Юлія Уласевіч, якія таксама прыйшлі з падарункамі.
Перад візітам шаноўных гасцей роставыя лялькі і аніматары падарылі дзецям яркае відовішча, якое было арганізавана з дапамогай Шумілінскага дзіцячага сада № 1.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

