Шумилинские мелиораторы строят дороги и готовятся к полевому сезону

Новости Экономика

І палеткі асушаюць, і дарогі будуюць
У канцы мінулага года работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм працавалі на важным і крыху незвычайным для прадпрыемства аб’екце: будавалі дарогу Купніно-Шашы. Дакладней будзе сказаць, рамантавалі. Яна была, але ж праехаць тут у разводдзе ці, скажам, у даждлівую восень было немагчыма.  Дарогу “паднялі”, засыпалі шчэбенем,  у снежні мінулага года здалі першую чаргу – 4,1 кіламетра.
Дарога Купніно-Шашы мае перш за ўсё лесагаспадарчае значэнне. Скажам, каб вывозіць з лесу драўніну, раней патрабавалася два трактары – для вывазу і для буксіроўкі. “Дзякуючы адноўленай дарозе  павялічыцца аб’ём лесанарыхтовак, мы зэканомім час і грошы, што немалаважна ў Год беражлівасці, – кажа дырэктар Шумілінскага лясгасу І. Я. Папок. – Грошы на будаўніцтва дарогі выдзелены Міністэрствам лясной гаспадаркі. На будаўніцтва першай чаргі пайшло 1,4 мільярда рублёў. На будаўніцтва другой чаргі спатрэбіцца 1,24 мільярда рублёў”.
Дарэчы, другая чарга будаўніцтва – гэта 3,4 кіламетра. Да будаўніцтва гэтага ўчастка дарогі работнікі ПМС  прыступілі ў гэтым годзе. “На аб’екце кожны дзень працуе брыгада з 12 чалавек, – кажа галоўны інжынер прадпрыемства меліярацыйных сістэм А. М. Лакціёнаў. – Задзейнічана 8 адзінак тэхнікі, у тым ліку тры экскаватары і адзін бульдозер. Думаем, што хутка па адрамантаванай дарозе можна будзе ехаць з нармальнай хуткасцю, будзе зручна і работнікам лясгасу, і грыбнікам-ягаднікам. А ўвогуле дарогу мяркуем здаць у пачатку чэрвеня”.
Разам з будаўніцтвам дарогі не забываюць работнікі ПМС на сваю асноўную работу. Так, у гэтым годзе будуць весці меліярацыю 160 гектараў палеткаў у Федзькаве, 230 гектараў – у Дубраве, 160 гектараў – у Ляжнях, расказаў дырэктар прадпрыемства меліярацыйных сістэм В. Ц. Мянькоў. Будуць праводзіцца аграмеліярацыйныя мерапрыемствы і ўздоўж аўтадарогі Р-20 (Віцебск-Полацк) і Р-114 (Гарадок-Ула-Камень). “Толькі падкошваць трэба каля 800 кіламетраў. Акрамя гэтага, шумілінскія меліяратары плануюць дапамагаць і Віцебскаму раёну, – удакладняе Аляксандр Мікалаевіч. –  У прыватнасці, мяркуем весці падчыску каналаў у Рудакове”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №6 ад 22.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *