Рашэнні важныя для кожнага з нас
9 студзеня дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч сустрэўся з калектывам КУСП «Шумілінская ПМК-70».
Падчас сустрэчы Мікалай Аляксеевіч падзяліўся з прысутнымі ўражаннямі ад другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні Мікалай Аляксеевіч надаў ключавым аспектам паслання Кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Парламенту, асноўным напрамкам Праграмы сацыяльнаэканамічнага развіцця краіны на 20262030 гады.
«Рашэнні, прынятыя Усебеларускім народным сходам, важныя для кожнага з нас, – падкрэсліў Мікалай Будневіч. – Бо яны вызначаюць стратэгію развіцця краіны і нашага раёна ў прыватнасці».
Алена КАРПУШЭНКА


