Где можно искупаться на Крещение в Шумилинском районе

Духоўнае Мир увлечений

На Шуміліншчыне вызначаны тры месцы для купання на Вадохрышча

Фото носит иллюстративный характер.

Старажытнае і паважанае ўсімі хрысціянамі свята Вадохрышча штогод святкуецца 19 студзеня. 

З цягам часу свята абрасло вялікай колькасцю традыцый і, мабыць, самай папулярнай з іх з’яўляецца абрад купання ў палонцы. Але нават у такое святое свята нельга забываць пра бяспеку і выбіраць месца для правядзення абраду толькі ў спецыяльна адведзеных акваторыях.

У Шумілінскім раёне арганізаваны тры такія месцы:

возера Лескавіцкае (цэнтральны пляж) в. Лескавічы – 18 студзеня з 16.00 да 18.00, 19 студзеня з 12.00 да 16.00,

возера Царкоўнае в. Пабеда – 18 студзеня з 16.00 да 18.00.

вадаём на вул. Вышалескага г. п. Обаль – 19 студзеня з 13.00 да 15.00.

Асвячэнне пройдзе на ўсіх купелях. Побач з імі будуць дзяжурыць ратавальнікі і медыкі.
У астатніх месцах купанні забаронены!

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *