Виктор Скирман из Башней на своём тракторе расчищает снег не только на собственном подворье, но и помогает коммунальщикам

Общество

Шчыра, па-башнёўску

З шасці гадзін раніцы ў снежныя студзеньскія дні яго трактар ужо гудзе. І пакуль суседзі п’юць каву ці наогул яшчэ не прачнуліся, ён ужо расчышчае снег, дапамагае камунальнікам.

Размова – пра жыхара аграгарадка Башні Віктара СКІРМАНА, які, маючы ўласны трактар з лапатай, узяў, так сказаць, шэфства над дарогай па вуліцы Азёрнай, дзе сам жыве. У першыя дні новага года Віктар Уладзіміравіч паспяшыў на дапамогу аднавяскоўцам: з 1 па 4 студзеня расчышчаў снежную вуліцу. Шчыра, па-башнёўску. Мясцовыя жыхары вельмі ўдзячны за расчыстку.

Віктар Скірман дапамагаў таксама сталым людзям і адзінока пражываючым, падворкі якіх цыклон «Улі» добра засыпаў снегам. Пачысціў ён і пляцоўку для развароту школьнага аўтобуса, а таксама каля прыпынка грамадскага транспарту. У мінулую нядзелю каля Башнёўскага сельскага клуба планавалі ладзіць гульнявую праграму «Снежныя забавы», і пляцоўка для мерапрыемства была расчышчана загадзя – Віктар Скірман пастараўся, паведаміла загадчыца клуба Алена Саўчанка. Увогуле башнёўцы кажуць, што Віктар Уладзіміравіч дастойны самых шчырых слоў, а яго дабрачыннасць – прыклад для многіх.

Уся тэрыторыя Башнёўскай школы, дзе Віктар Скірман працуе вартаўніком, – таксама яго «ўладанні». Тут чысціць не толькі трактарам з лапатай, але і ўручную рыдлёўкай.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *