Какие вопросы обсуждали на заседании президиума районного Совета депутатов

Власть Общество

Мясцовае кіраванне:  сумесная работа больш эфектыўная

Як рэалізуецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» на тэрыторыі Светласельскага сельсавета, выконваюцца сацыяльныя стандарты ў вобласці электрычнай сувязі – гэтыя пытанні былі вынесены для разгляду на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў 29 склікання.

Пасяджэнне правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук.

Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні на тэрыторыі Светласельскага сельсавета расказаў старшыня сельвыканкама Валерый Шчамялёў. «За мінулы год дэпутатамі сельскага Савета дэпутатаў праведзены 84 прыёмы, паступіла 41 пытанне, вырашана 40, – адзначыў Валерый Аляксандравіч. – Станоўча вырашаны пытанні па пад’ездах да грамадзянскіх могілак, абкосу прыпыначных пунктаў, абнаўленні дарожнага пакрыцця пасля правядзення тэхнічных работ і іншыя.

На кантролі застаецца пытанне дарожнага пакрыцця вуліц у Язвіне. Адна з эфектыўных форм сувязі дэпутатаў з насельніцтвам – правядзенне сустрэч і справаздачы аб дэпутацкай дзейнасці ў выбарчых акругах. Падчас справаздач у студзені паступіла 7 праблемных пытанняў, пяць з якіх ужо вырашаны, 2 перададзены службам». Дэпутаты працуюць у цесным супрацоўніцтве са старэйшынамі вёсак, якіх на тэрыторыісельсавета зараз 13.

Начальнік участка электрычнай сувязі Юрый Маскалькоў прааналізаваў работу ўчастка і адзначыў, што на тэрыторыі раёна ўсе тры сацыяльныя стандарты па электрасувязі ўкаранёныя, забяспечана іх стопрацэнтнае выкананне.

Праводзяцца работы па будаўніцтве валаконна-аптычных ліній сувязі. На бягучы год запланавана ўвядзенне ў эксплуатацыю сетак у Обалі, Мішневічах і Мікалаеве – жыхарам гэтых населеных пунктаў будзе прадастаўлена магчымасць карыстацца паслугамі інтэрнэту і інтэрактыўнага тэлебачання

ў новай якасці.

На пасяджэнні разгледжана пытанне змянення назвы Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў. Цяпер ён будзе мець назву Маладзёжны савет, неўзабаве пройдуць выбары новага старшыні.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *