Власть на связи. С какими вопросами обратились жители района к председателю Шумилинского районного Совета депутатов Руслану Матвейчуку

Власть Общество

Калі ліхтары маўчаць, жыхары тэлефануюць – службы рэагуюць

На «прамую лінію» са старшынёй Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў Русланам Матвейчуком, якая прайшла ў аўторак 3 лютага, паступілі два тэлефонныя званкі. Адметна, што абодва тычыліся вулічнага асвятлення і былі ад жанчын.

Першы званок зрабіла жыхарка вёскі Макракі Мікалаеўскага сельсавета. Яна паведаміла, што ў вёсцы перагарэла лямпачка на вулічным ліхтары, і цяпер дзеці раніцай вымушаны ісці да школьнага аўтобуса ў поўнай цемры. Руслан Алегавіч адразу звязаўся з галоўным інжынерам раёна электрычных сетак Уладзімірам Юпатавым. Той запэўніў, што электрыкі неадкладна выедуць на месца і разбяруцца з сітуацыяй. Літаральна праз некалькі гадзін заяўніца зноў патэлефанавала старшыні райсавета і падзякавала ўсім за аператыўную работу.

Другое паведамленне паступіла з Обалі. Жыхарка гарадскога пасёлка заўважыла, што на яе вуліцы на слупе міргае ліхтар. Кіраўніцтва УП ЖКГ праінфармавала Р. А. Матвейчука, што гэтае пытанне будзе закрыта ў самыя кароткія тэрміны.

Алена КАРПУШЭНКА.

У  ТЭМУ

У Беларусі выпрацуюць адзіны падыход да ўстанаўлення графікаў вулічнага асвятлення. Фарміраваць іх будуць з улікам сацыяльных стандартаў і асаблівасцей сельскіх населеных пунктаў, часу ўзыходу і заходу сонца, а таксама зон павышанай небяспекі (школы, бальніцы, пешаходныя пераходы), расказалі ў Мінэнерга.

Нагадаем, што скарэкціраваць рэжым асвятлення на вуліцах даў даручэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *