Новые победы юных музыкантов Шумилинщины

Культура Новости

Новыя перамогі юных канцэртмайстраў

25 лютага на базе Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя І. І. Салярцінскага адбыўся III адкрыты конкурс юных канцэртмайстраў «Віват, канцэртмайстар!». Сёлета ён сабраў 68 удзельнікаў з 24 школ мастацтваў Віцебскай вобласці. У лік пераможцаў трапілі таленавітыя выхаванцы Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.

Вучні і іх педагогі годна прадставілі раён на конкурсе абласнога маштабу і заваявалі шэраг прэстыжных узнагарод. Звання лаўрэата III ступені ўдастоены адразу двое вучняў школы: Ганна Фурсіна, якая выступала ў пары з флейтыстам Іванам Кузняцовым (настаўнікі Ганна Пахоменка і Іна Ворса) і Ігар Пальвінскі (настаўнік Алена Ананіч). А яго родная сястра вакалістка Вольга стала ілюстратарам і падтрымкай брата на конкурсе (настаўнік Алена Сініцкая). Гэтак жа Ігар Пальвінскі быў адзначаны спецыяльным дыпломам «За волю да перамогі», які пацвярджае яго мэтанакіраванасць і артыстызм.

Дыплом I ступені адправіўся ў гарадскі пасёлак Обаль. Яго ўладальнікам стала Аліса Мулькова (Обальскі філіял Шумілінскай ДШМ, настаўнік Наталля Іванова). У якасці ілюстратара выступіла цымбалістка Ульяна Шульц.

Удзел шумілінскіх музыкантаў у конкурсе юных канцэрстмайстраў стаў ужо добрай традыцыяй. А іх вяртанне дадому з перамогамі дазваляе настаўнікам і далей з яшчэ большым энтузіязмам развіваць выканальніцкую творчасць дзяцей, павышаць узровень майстэрства навучэнцаў.

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *