Мастера Шумилинского дома ремёсел работают в Городе мастеров в Витебске

#НАШЕ ЛУЧШЕЕ #НАША ЛЕПШАЕ Актуалии В области Край шумілінскі Культура Новости Общество Славянский базар


16 ліпеня афіцыйна пачаў працаваць Горад майстроў у Віцебску. Гэтую падзею цэлы год чакалі народныя ўмельцы з усіх куткоў Беларусі, а таксама госці з далёкага і блізкага замежжа. На вуліцах Талстога і Пушкіна размясціліся сотні гандлёвых кропак з разнастайнымі вырабамі ручной працы.

На кірмашы можна набыць саламяныя, скураныя, берасцяныя, драўляныя, ганчарныя сувеніры і ўнікальныя рэчы, выкананыя ў тэхніцы выцінанкі, ткацтва, вышыўкі, шыцця і многіх іншых. Сярод такой разнастайнасці сваё заслужанае пачэснае месца занялі прадстаўнікі Шумілінскага дома рамёстваў. Сустракаць гасцей фестывалю і дэманстраваць ім свае работы з 16 да 19 ліпеня ўключна нашы майстры будуць з 10.00 да 20.00.
Там жа, на вуліцы Пушкіна (на пешаходнай фестывальнай вуліцы побач з іншымі арт-прасторамі), 18 і 19 ліпеня пройдзе штогадовы конкурс набойкі «Віцебскія ўзоры» ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Удзельнікамі стануць таленавітыя майстры з Беларусі і Расіі. Шумілінскі раён на конкурсе прадставіць Вольга Загвоздава.
Не прапусціце магчымасць пагрузіцца ў гэты дзіўны свет рамяства, дзе ажываюць векавыя традыцыі, а атмасфера напоўнена творчасцю і гасціннасцю!
Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *