В агрогородке Башни прошли областные соревнования сандружин гражданской обороны

Безопасность В области Здоровые города и посёлки Новости Общество

Дзейнічаць зладжана, хутка і без памылак

17 ліпеня на мехдвары ААТ “АграБаравінка” ў Башнях прайшлі 19-я абласныя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 23 каманды з усіх раёнаў вобласці, Віцебска і Наваполацка. Шумілінскі раён прадставіла каманда УП ЖКГ.

У двары Башнеўскай базавай школы адбылося ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў. Прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС падпалкоўнік унутранай службы Яўген Мельнічэнка адзначыў, што спаборніцтвы фарміраванняў грамадзянскай абароны – важнае мерапрыемства, якое дэманструе падрыхтоўку і ўменне прымаць правільныя рашэнні для дзеянняў у складаных надзвычайных сітуацыях.

Удзельнікаў спаборніцтваў вітаў старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч, які паведаміў, што арганізатары зрабілі ўсё, каб умовы спаборніцтваў былі набліжаны да баявых. Кіраўнік раёна пажадаў усім зладжаных дзеянняў і паспяховых выступленняў.

Усе каманды павінны былі прайсці 5 этапаў, каб пацвердзіць свой узровень і гатоўнасць да дзеянняў у надзвычайных абставінах. Строгія суддзі правяралі табельнае аснашчэнне, гатоўнасць санітарных дружын да выканання задач.

Каманды дэманстравалі работу у ачагу камбінаванага паражэння: разведку, пошук пацярпелых, аказанне ім першай медыцынскай дапамогі, транспарціроўку. Адпаведныя дзеянні трэба было паказаць і ў ачагах хімічнага паражэння і інфекцыйнага захворвання. Заключным этапам стаў тэарэтычны конкурс: праверка ведання нарматыўнай дакументацыі і асноў грамадзянскай абароны. Гарачае надвор’е і неабходнасць дзейнічаць у спецкасцюмах і сродках абароны сапраўды набліжала сітуацыю да баявой. Камандам трэба было прадэманстравацць не толькі спецыяльныя навыкі, але вытрымку і цярпенне.

Першым выпрабаваннем для нашай каманды стала дзеянне ў ачагу інфекцыйнага захворвання. Камандзір дружыны размеркаваў заданні па звёнах, якія прыступаюць да практычных дзеянняў: узяцце і даследаванне проб, пакватэрны абход з выяўленнем хворых, аказанне дапамогі, дэзынфекцыя і іншае. Суддзі літаральна сыпалі ўдакладняючыя пытанні, на якія трэба было адказваць хутка.

Наступны этап – дзеянне ў ачагу хімічнага паражэння. І зноў камандзіру трэба выявіць стан пацярпелых, пазначыць спецыяльнымі карткамі. Дружына аператыўна прыступае да дзеянняў. Адпаведныя патрабаванні на кожным этапе спаборніцтваў. У канцы праводзіцца разбор дзеянняў з аналізам дапушчаных памылак. А суддзі адзначаюць кожную памылку, кожны промах…

Пераможцам спаборніцтваў стала каманда ААТ “Нафтан” з Наваполацка, на 2 месцы – каманда аўтапарка № 2 г. Полацка, на 3-м – каманда лясгаса Лёзненскага раёна. У агульным заліку каманда УП ЖКГ Шумілінскага раёна заняла сярэдзіну табліцы – 11 месца. У індывідуальным заліку адзначана камандзір звяна шумілінскай сандружыны майстар падраздзялення “Башнеўскае” Юлія Сівагрывая, якой уручылі ганаровую грамату.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *