Концерт вокального ансамбля «вольница» стал подарком к дню рождения Шумилинского района

Культура Новости Общество

Мелодыі  казацкай  душы

Свой музычны падарунак раёну і яго жыхарам зрабіў вакальны ансамбль казацкай песні «Вольніца» з Віцебска, які даў канцэрт у раённым цэнтры культуры.

У пачатку канцэрта старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч павіншаваў усіх з днём утварэння раёна, падзякаваў за працу на карысць раёна, выказаў упэўненасць, што лепшыя здабыткі рэгіёна яшчэ наперадзе.

Пасля на сцэне разгарнуўся каларытны канцэрт з песнямі і танцамі ансамбля казацкай песні «Вольніца». З першых хвілін самадзейныя артысты захапілі залу энергіяй. Са сцэны гучалі як шырока вядомыя, так і старадаўнія казацкія песні: ад лірычных, прасякнутых глыбокім сумам і каханнем да Радзімы, да паходных і танцавальных. Гледачоў узялі ў палон не толькі бездакорнае шматгалоссе і магутны вакал, але і відовішчныя элементы шоу. Артысты дэманстравалі бліскучае валоданне казацкай зброяй, традыцыйную фланкіроўку шашкамі і яркія танцавальныя элементы. Усе былі ў захапленні ад шасцігадовага Максіма Захарава, які трымаўся на сцэне, як сапраўдны казак.

Доўгія авацыі сталі найлепшай падзякай віцебскім артыстам за іх талент і адданасць народным традыцыям.

Ад імя раённай улады і ўсіх прысутных шчырую падзяку самадзейным артыстам за яркае выступленне выказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук, ён уручыў падзячны ліст і памятны сувенір.

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *