Футбол. Результаты игры ФК»Шумилино» с ФК «Двина» (Бешенковичи)

Новости Спорт, туризм

«Шуміліна» з лікам 1:3  саступіла ў жорсткім дэрбі Бешанковічам

У нядзелю стартаваў другі круг рэгіянальнага этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод мужчынскіх каманд другой лігі. Футбольны клуб «Шуміліна» адправіўся на гасцявы матч у Бешанковічы, дзе на футбольным поле сустрэўся з мясцовым ФК «Дзвіна».

У пачатку першага тайма бліскучы гол забіў наш ігрок Арцём Багаеў, аднак гаспадары поля хутка адыграліся і зраўнялі лік, а затым у вострай барацьбе выйшлі наперад. Другая палова матча выдалася па-сапраўднаму жорсткай і бескампраміснай. Футбалісты абедзвюх каманд не шкадавалі ні сябе, ні сапернікаў. Стыкі, эмоцыі, барацьба – напружанне трымалася да апошніх секунд, але гаспадары здолелі рэалізаваць свой шанс і замацаваць перамогу. Фінальны свісток зафіксаваў лік 3:1 на карысць ФК «Дзвіна».

Гэта быў толькі пачатак другога круга. Галоўныя перамогі нашай каманды яшчэ наперадзе!

Дар’я ЧАПУРНОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *