
Пра харчовую бяспеку, адзінства і развіццё краіны
19 лістапада ў Шумілінскім раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч сустрэўся з калектывам раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Падчас дыялогу абмеркавалі ключавыя тэмы – «Беларускі каравай‑2026. Харчовая бяспека краіны» і «Усебеларускі народны сход. Гарант стабільнасці і паступальнага развіцця краіны».
У цэнтры ўвагі – пытанні развіцця сельскай гаспадаркі як асновы харчовай бяспекі краіны, вынікі ўборачнай кампаніі і ўклад раёна ў развіццё АПК.
Асобную ўвагу Мікалай Аляксеевіч удзяліў ролі Усебеларускага народнага сходу як гаранта стабільнасці, захавання курсу на развіццё, народаўладдзе і ўмацаванне суверэнітэту краіны. Менавіта на пляцоўцы ВНС вызначаюцца ключавыя напрамкі развіцця дзяржавы і грамадства.
«Моцная дзяржава будуецца на трывалым падмурку: бяспекі, адказнасці кожнага грамадзяніна і адзінстве грамадства ў дасягненні агульных мэт», – падкрэсліў Мікалай Аляксеевіч.
Улічваючы актуальнасць, была таксама закранута тэма мер па папярэджанні злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх на тэрыторыі раёна.
Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі пытанні дзейнасці райаддзела.
Алена КАРПУШЭНКА.
