Делегация Шумилинского района во главе с председателем районного Совета депутатов Русланом Матвейчуком приняла участие в расширенном заседании президиума Витебского областного Совета депутатов

Главное Новости Общество


Рашэнні, якія працуюць для людзей

Дэлегацыя Шумілінскага раёна на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Русланам Матвейчуком прыняла ўдзел у пашыраным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Галоўная тэма размовы – як працуе Віцебская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў, як наладзіць каардынацыю дзеянняў органаў мясцовага самакіравання для вырашэння надзённых пытанняў жыхароў. Асобна гаварылі пра ролю грамадзянскіх ініцыятыў у развіцці тэрыторый.


Перад пачаткам мерапрыемства прайшла прэзентацыя кнігі «Жаночыя імёны у гісторыі Віцебшчыны». Асабліва прыемна, што на яе старонках – і наша зямлячка Святлана Кійко, былы старшыня Лаўжанскага сельвыканкама, якая нямала зрабіла для развіцця роднага краю.


Сёлета ў вобласці рэалізуецца 27 грамадзянскіх ініцыятыў. Дваццаць пяць з іх – па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі. За тры гады больш за ўсё праектаў увасобілі ў жыццё ў Аршанскім раёне – шэсць, у Дубровенскім – чатыры, у Верхнядзвінскім, Віцебскім, Гарадоцкім, Лепельскім, Міёрскім, Сенненскім, Талачынскім і Шумілінскім раёнах – па тры. «Трэба бачыць і падтрымліваць кожнага нераўнадушнага і ініцыятыўнага чалавека, які хоча зрабіць жыццё ў сваім рэгіёне лепшым», – падкрэсліў кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці Дзмітрый Дзямідаў, які вёў пасяджэнне прэзідыума.


Пасля пленарнай часткі Дзмітрый Дзямідаў уручыў падзякі старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў – за значны ўклад у развіццё і ўмацаванне органаў мясцовага самакіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Сярод узнагароджаных – Ларыса Ціханенка, дэпутат Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *