«Навагодні маскарад»
Новы год ужо зусім хутка! Усе мы яго вельмі чакаем і рыхтуемся, і, вядома ж, прыдумваем чароўныя вобразы ў першую чаргу для сваіх дзетак. У сувязі з гэтым у нас стартуе новы фотаконкурс «Навагодні маскарад». У яго назве – галоўная ўмова!
Прыняць удзел у конкурсе могуць жыхары Шумілінскага раёна. Дасылайце фатаграфіі сваіх дзетак у навагодніх (карнавальных) касцюмах, фота з сямейных архіваў, калі вы самі былі яшчэ дзецьмі, на электронную пошту reklama@shumilino.by або прыносьце на электронным носьбіце ў рэдакцыю газеты (г. п. Шуміліна, вул. Ленінская, д. 24) з пазнакай «На фотаконкурс» да 3 студзеня 2024 года ўключна.
Умовы конкурсу:
— ад аднаго ўдзельніка прымаецца толькі адзін фотаздымак;
— не забудзьце пазначыць імя і прозвішча ўдзельніка, кантактны тэлефон, а таксама назваць персанажа, вобраз якога перадае касцюм;
— фотаздымкі прымаюцца ў фармаце JPG добрай якасці, пажадана гарызантальныя, вітаюцца сюжэты;
— фотакалажы ў конкурсе не ўдзельнічаюць;
— конкурсная работа павінна адпавядаць тэме.
Трох пераможцаў конкурсу вызначыць журы, у склад якога ўвойдуць рэдакцыя газеты «Герой працы», аддзел па адукацыі райвыканкама (Аксана Талстая) і спонсары фотаконкурсу – раённая арганізацыя ГА «Беларускі Саюз жанчын» (Святлана Цімашэнка) і магазін «Ёршык» (Таццяна Паланчук). Яшчэ аднаго пераможцу вызначаць нашы чытачы-падпісчыкі ў анлайн-галасаванні ў афіцыйных групах і месенджары. Пераможцы атрымаюць прызы, фотаздымкі мы апублікуем на старонках газеты.
Важна!
Дасылаючы работу на конкурс, удзельнік дае згоду на яе публікацыю на сайце і ў групах у сацсетках нашага выдання.
Прадастаўляць на конкурс фатаграфіі мае права толькі законны прадстаўнік дзіцяці (дзяцей). Дасылаючы фота на конкурс, законны прадстаўнік аўтаматычна дае згоду на яе публікацыю на сайце і ў групах у сацсетках нашага выдання.
Дасылаючы фатаграфію на конкурс, удзельнік гарантуе сваё аўтарства (або прыналежнасць фатаграфіі да асабістага архіва).
Давайце ўсе разам зарадзімся навагоднім настроем!