ТЫДЗЕНЬ У ЛІЧБАХ І ФАКТАХ
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Павел ТРАФІМАЎ.
За мінулы тыдзень у аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 62 заявы і паведамленні грамадзян.
Была ўзбуджана адна крымінальная справа (угон аўтамабіля).
Выяўлены 17 адміністрацыйных правапарушэнняў, пяць – за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы, тры – за нявыхад абавязанай асобы на работу, чатыры – за сямейнае насілле.
Зарэгістравана адно ДТЗ.
Супрацоўнікі ДАІ на дарогах раёна выявілі 65 парушэнняў правілаў дарожнага руху.

