Наведём порядок в своём доме!

Общество Сельское хозяйство

Якая Агатка, такая і хатка
У сапраўднага гаспадара ва ўсім парадак і прыгажосць. Сапраўдны гаспадар – гаспадар і на грамадскай працы, і тым больш ля свайго дома. Здаецца, спаборніцтва паміж гаспадарамі і гаспадынямі, чыя сядзіба прыгажэй, разгортваецца толькі летам, калі патанаюць прысядзібныя ўчасткі ў кветках. Снежнае покрыва ўсіх выраўноўвае, усё хавае. Але сапраўдны гаспадар знойдзе чым здзівіць нават зімой.
Нібы з казкі ці мультфільма завіталі ў сад Уладзіміра і Святланы Карнілавых з аграгарадка Амбросавічы снегавікі з навагодняй ёлкай.
Радуюць дагледжанасцю і чысцінёй пад’езды з сапраўднымі зімовымі садамі ў доме №3 па вуліцы Маладзёжная (в. Прыазёрная).
А ёсць і іншыя прыклады. Калі стаўленне да дома, дзе жывеш, як да чужога, “нічыйнага”, калі нехта павінен наводзіць парадак і даглядаць дом. А жыхары нават венік у рукі не возьмуць, каб замесці пасля сябе, а то і развядуць сметнік на лесвічнай пляцоўцы, як у адным з пад’ездаў дома № 6 па вуліцы Зялёнай у аграгарадку Амбросавічы.
Вось такі “бастыён” вакол сваіх градак стварыла Т. А. Якаўлева, што пражывае ў Амбросавічах па вуліцы Кааператыўнай, д 1. Гаспадыня атрымала прадпісанне аб зносе сваіх “збудаванняў”, але не спяшаецца яго выконваць. Дарэчы, ёй пагражае немалы штраф.
Гэтыя факты былі прадэманстраваныя падчас падвядзення вынікаў падворнага абходу ў Дабейскім сельсавеце. Хочацца нагадаць людзям, што трэба не толькі патрабаваць ад дзяржавы, гаспадаркі, уладаў, каб рабілі нешта для іх, але ж трэба і самім, уласнымі рукамі працаваць для сябе. А нядбайныя гаспадары, якія парушаюць парадак, санітарныя і будаўнічыя нормы, будуць прыцягнуты да адказнасці.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №9 ад 01.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *