Рейдовые группы проверяют условия труда на фермах и мехмастерских хозяйств Шумилинского района

Сельское хозяйство

   У раёне працягваецца месячнік захавання бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд.

На мінулым тыдні рэйдавая група ў складзе начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Уладзіміра Пушнова, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольгі Пусянковай, спецыяліста райсельгасхарчу Паўла Загацкага пабывала ў КУСГП «Мішневічы» і «Сіроцінскі».

 

Фото носит иллюстративный характер.

Печкі цёплыя, але не ўсюды

Да рамонтных майстэрняў у абедзвюх гаспадарках не было прэтэнзій. У Мішневічах летам пабудавалі новую печку, якой вельмі задаволены. Механізатары сюды часта забягаюць пагрэцца, а на абед ходзяць дадому, бо жывуць побач. Павел Загацкі, які агледзеў усю майстэрню, парэкамендаваў замяніць манометры і шлангі на газазварачным абсталяванні.

У майстэрні ў Слабадзе можна пагрэцца ў двух месцах: доміку на ўваходзе, дзе сядзіць вартаўнік, і ў так званым такарным кабінеце. У абодвух памяшканнях было цёпла. На стале стаяў электрачайнік, кружкі, цукар.

Разам з гэтым па рамонтнай майстэрні таксама былі зроблены заўвагі: пад трактар, які замацаваны на кран-балцы, трэба падкладваць спецыяльныя металічныя падстаўкі, а пры рамонце тэхнікі варта выкарыстоўваць супрацьадкатныя ўпоры. Менавіта ад таго, як выкарыстоўваюцца рэкамендацыі па ахове працы, часам залежыць жыццё людзей, адзначыў Павел Загацкі.

У гэты ж дзень наведалі фермы Заўсыска (КУСГП «Мішневічы») і Слабада (КУСГП «Сіроцінскі»). Да першай па ацяпленні не было прэтэнзій, а вось у Слабадзе цячэ дах прама на печку, таму яе і не прапальваюць. Было ўказана неадкладна заняцца рамонтам.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *