Бюджет Шумилинского района на 2013 год запланирован бездефицитным

Актуалии Президент Экономика

Бездэфіцытны. Сацыяльны. Збалансаваны
Бюджэт раёна ў адпаведнасці з рашэннем раённага Савета дэпутатаў “Аб раённым бюджэце на 2013 год” запланаваны бездэфіцытным. Па сваёй структуры ён максімальна накіраваны на рашэнне прыярытэтных задач раёна.

Структура доходов бюджета Шумілінского района на 2013 год (млн. руб)

Прагназуемыя даходы бюджэту раёна на 2013 год узрастуць у параўнанні з 2012 годам на 29,8% і складуць 69027,4 мільёна рублёў. Аб’ёмы бязвыплатных паступленняў з рэспубліканскага бюджэту запланаваны ў суме 125964,1 мільёна рублёў і складуць у агульным аб’ёме расходаў 64,6%. Пры разліку даходаў былі ўлічаны асаблівасці бюджэту 2013 года ў частцы парадку фарміравання і выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў, пераходу выплаты юрыдычнымі асобамі часткі прыбытку, незалежна ад узроўню рэнтабельнасці ў памеры 20%.
Такая структура даходаў бюджэту захаваецца і ў 2013 годзе. Як і раней, асноўную долю складае падаходны падатак (45% паступленняў), падатак на дабаўленую вартасць (26,9%), падаткі на ўласнасць (11,9%). Улічаны дадатковыя паступленні за кошт павышэння ставак падаткаў на ўласнасць.

Структура расходов бюджета Шумілінского района на 2013 год (млн. руб)

Расходы бюджэту сфарміраваны ў суме 193479,7 мільёна рублёў і ў параўнанні з расходамі 2012 года павялічацца на 32%.
Бюджэт Шумілінскага раёна забяспечвае дзве важнейшыя мэты: сацыяльную накіраванасць і фінансавую ўстойлівасць. Ён традыцыйна мае сацыяльны характар. Асноўная доля расходаў 2013 года – 66,7%  – прыхо-дзіцца на сацыяльную сферу. Яе фінансаванне запланавана ў суме 129106,8 мільёна рублёў, што ў параўнанні з 2012 годам больш на 36326,8 мільёна рублёў ці на 28,1%.
Развіццё ў 2013 годзе атрымаюць усе галіны бюджэтнай сферы. У прыярытэтным парадку – ахова здароўя, адукацыя, фізічная культура і спорт.
Цалкам забяспечаны фінансаваннем такія важнейшыя артыкулы расходаў, як аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый, медыкаменты, прадукты харчавання, трансферты насельніцтва. Расходы на заработную плату і налічэнні на яе запланаваны ў суме 99349,5 мільёна рублёў (рост на 28% да 2012 года), аплату прадуктаў харчавання – 5042,3 мільёна рублёў (на 14%), медыкаменты – 4276,4 мільёна рублёў (на 36%), трансфертаў насельніцтву – 4922,0 мільёна рублёў (на 21,6%).
Расходы капітальнага характару ў бюджэце прадугледжаны з улікам прыярытэтнасці, канцэнтрацыі бюджэтных рэсурсаў на найбольш значных аб’ектах, недапушчэння іх распылення і выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі асобных найбольш значных дзяржаўных і рэгіянальных праграм і мерапрыемстваў. Сума такіх расходаў складзе 5204,0 мільёна рублёў, у тым ліку:
па раздзелу “адукацыя” – 2900,0 мільёна рублёў;
па раздзелу “фізічная культура і спорт” – 1800,0 мільёна рублёў;
па раздзелу “ахова здароўя” – 504,0 мільёна рублёў.
У 2013 годзе будзе прадоўжаны рамонт будынка СШ №1 г. п. Шуміліна, школы мастацтваў, фізкультурна-аздараўленчага комплексу, цэнтральнай раённай бальніцы.
Расходы на ахову здароўя ў 2013 годзе складуць 29937,4 мільёна рублёў ці 15,5% у аб’ёме расходаў бюджэту раёна.
Асігнаванні на фінансаванне ўстаноў адукацыі плануюцца ў суме 75471,3 мільёна рублёў і ў аб’ёме расходаў бюджэту раёна складуць 39%.
Расходы на культуру, мастацтва і кінематаграфію на 2013 год складуць 9888,1 мільёна рублёў ці 5,1% у аб’ёме расходаў бюджэту раёна.
Асігнаванні на фізічную культуру і спорт на 2013 год прагназуюцца ў суме 3033,1 мільёна рублёў з накіраваннем іх на падтрымку спартыўных устаноў і правядзення спартыўных мерапрыемстваў.
У разліковых паказчыках раённага бюджэту на 2013 год па сродках масавай інфармацыі прадугледжаны расходы ў суме 250, 0 мільёна рублёў, у тым ліку на субсідыі раённай рэдакцыі – 204,0 мільёна рублёў, на бягучы рамонт – 20 мільёнаў рублёў, на фінансаванне расходаў па падрыхтоўцы і перадачы праграм радыёвяшчання – 26,0 мільёна рублёў.
У вобласці сацыяльнай палітыкі ў 2013 годзе прадугледжаны асігнаванні на аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух год жыцця, якія плануюцца ў суме 10030,0 мільёна рублёў.
Асігнаванні на субсідзіраванне пасажырскіх перавозак (ажыццяўленне гарадскіх аўтобусных перавозак) прадугледжаны ў суме 105,5 мільёна рублёў.
Па Шумілінапаліўзбыту ў разліковых паказчыках на 2013 год прадугледжаны сродкі ў суме 1424,0 мільёна рублёў.
Па бытавому абслугоўванню насельніцтва – 265,3 мільёна рублёў.
Аб’ём фінансавання на жыллёвае будаўніцтва прадугледжаны ў суме 412,3 мільёна рублёў.
Агульны аб’ём асігнаванняў у бюджэце раёна па жыллёва-камунальнай гаспадарцы на 2013 год прадугледжаны ў суме 41133,2 мільёна рублёў. У 2013 годзе плануецца кампенсаваць бюджэтнымі субсідыямі 71% планавых затрат УП ЖКГ па аказаных насельніцтву жыллёва-камунальных паслугах, плацяжамі насельніцтва па фіксаваных тарыфах – 16% затрат, уласнымі даходнымі крыніцамі УП ЖКГ – 13%. Расходы на бягучы і капітальны рамонт жылфонду прадугледжаны ў суме 1995,3 мільёна рублёў.
Расходы на добраўпарадкаванне населеных пунктаў з улікам сельскіх запланаваны ў суме 3094,6 мільёна рублёў.
Пры фарміраванні бюджэту на 2013 год захаваны і ўдасканалены існуючы парадак планавання бюджэтаў пярвічнага ўзроўню.
У працэсе выканання бюджэту будзе працягвацца рашэнне пастаўленых пытанняў.
Разам з тым, паўната казны раёна ў першую чаргу будзе залежыць ад паспяховай работы рэальнага сектара эканомікі і перш за ўсе – прамысловасці раёна, рэалізацыі дзяржаўных праграм развіцця сяла і малых гарадскіх паселішчаў. Каб забяспечыць нармальнае функцыянаванне бюджэтнай сферы, трэба больш зарабляць і эканомна выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі.
А. СІДАРЭНКА, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама.
Надрукавана ў №9 ад 01.02.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *